дэклама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які выступае з дэкламацыяй; той, хто дэкламуе.

|| прым. дэклама́тарскі, -ая, -ае.

Дэкламатарскае майстэрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэклама́тар

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэклама́тар дэклама́тары
Р. дэклама́тара дэклама́тараў
Д. дэклама́тару дэклама́тарам
В. дэклама́тара дэклама́тараў
Т. дэклама́тарам дэклама́тарамі
М. дэклама́тару дэклама́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэклама́тар м. деклама́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэклама́тар, ‑а, м.

1. Той, хто выступае з дэкламацыяй. Юны харыст стаў заўзятым дэкламатарам, выступаў з чытаннем вершаў беларускіх паэтаў. «Полымя». Хор хлопцаў спаборнічаў з дзявочым хорам. Іх перапынілі дэкламатары. Мальдзіс.

2. Зборнік твораў для дэкламавання. Вычытаў у старым рускім дэкламатары прозвішча рускага паэта «П. Мінскій». І ахрысціў сябе больш арыгінальна: Усяслаў Барвінец. Таўлай.

[Лац. declamator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэклама́тар м. Rezittor m -s, -tren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэклама́тар

(лац. declamator)

чалавек, які валодае майстэрствам дэкламацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

деклама́тор дэклама́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чыта́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які з высокім майстэрствам чытае творы мастацкай літаратуры; артыст, дэкламатар.

|| ж. чыта́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. чыта́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэклама́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак ж.

Разм. Жан. да дэкламатар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыта́льнік м. (дэкламатар) Rezittor m -s, -tren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)