дэкальтэ́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. дэкальтэ́ дэкальтэ́
Р. дэкальтэ́ дэкальтэ́
Д. дэкальтэ́ дэкальтэ́
В. дэкальтэ́ дэкальтэ́
Т. дэкальтэ́ дэкальтэ́
М. дэкальтэ́ дэкальтэ́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэкальтэ́, нескл., н.

1. Вялікі выраз у верхняй частцы жаночага адзення, які адкрывае шыю, плечы, верхнюю частку грудзей.

Глыбокае д.

2. у знач. прым., нязм. Пра жаночае адзенне з такім выразам.

Сукенка д.

|| прым. дэкальтава́ны, -ая, -ае.

Дэкальтаваная сукенка.

Перад люстэркам прыхарошвалася дэкальтаваная дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэкальтэ́ нескл., ср. декольте́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэкальтэ́, нескл., н.

1. Вялікі выраз у верхняй частцы жаночага адзення. Вячэрняя сукенка з цёмнага аксаміту, з вялікім дэкальтэ, яшчэ больш падкрэслівала матава-белы, крыху з ружовым адценнем колер скуры, акругласць грудзей, шыі, плячэй. Карпюк.

2. у знач. нязм. прым. Дэкальтаваны. Плацце дэкальтэ.

[Фр. décolleté.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкальтэ́ н. Dekollet [dekɔl´te:] n -s, -s;

глыбо́кае [рызыко́ўнае] дэкальтэ́ ein tefes [gewgtes] Dekollet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэкальтэ́

(фр. décolleté)

глыбокі выраз у верхняй частцы жаночага адзення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дэкальтэ́дэкальтэ’ (БРС). Рус. декольте́, укр. декольте. Запазычанне ў XIX ст. з франц. мовы (décolleté ’дэкальтаваны’). Параўн. Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дэкальтэ́

(фр. décolleté)

глыбокі выраз у верхняй частцы жаночага адзення.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэкальтэ, выраз, прарэз; горс (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

декольте́ дэкальтэ́ нескл., ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)