ДЭ́ЙВІСА МО́РА (Davis Sea),
ускраіннае мора Індыйскага ак., каля берагоў Усх. Антарктыды. Абмывае Бераг Праўды. Пл. 21 тыс. км². Глыб. да 1369 м. Салёнасць 33—33,5‰. Круглы год укрыта льдамі. На ўзбярэжжы — антарктычная навук. станцыя Мірны (Расія). Названа ў гонар капітана аўстрал. экспедыцыйнага судна «Аўрора» Дж.К.Дэйвіса.
т. 6, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІСА ПРАЛІ́Ў (Davis Strait),
праліў паміж а-вамі Грэнландыя і Бафінава Зямля (Канада). Злучае м. Бафіна Паўн. Ледавітага ак. і м. Лабрадор Атлантычнага ак. Даўж. 1170 км, найменшая шыр. 360 км, глыб. ад 104 да 466 м. Дрэйфуючыя льды і айсбергі. Названы ў гонар Дж.Дэйвіса.
т. 6, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-ГРЭНЛА́НДСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў марах Лабрадор, Бафіна і прал. Дэйвіса; працяг Ірмінгера цячэння. Праходзіць з Пд на Пн уздоўж паўд.-зах. і зах. берагоў Грэнландыі. 0,9 км/гадз. Т-ра вады 0—2 °C. Салёнасць 33,5‰.
т. 7, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЬГЕ́ЛЬМА II ЗЯМЛЯ́ (Wilhelm II Land),
частка тэр. Антарктыды паміж 88° і 92° усх. д. Абмываецца м. Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000—2000 м. Свабодны ад лёду патухлы вулкан Гаўсберг (выш. 369 м). Адкрыта ў 1902 ням. экспедыцыяй Э.Дрыгальскага і названа ў гонар герм. імператара.
т. 4, с. 171
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНЦЭ́СЫ ЕЛІЗАВЕ́ТЫ ЗЯМЛЯ́ (Princess Elizabeth Land),
частка тэр. Усх. Антарктыды, паміж 73° і 88° у. д., якая абмываецца морамі Садружнасці і Дэйвіса. Тоўшча ледавіковага покрыва 1000—1500 м, на ўзбярэжжы — участкі скал, свабодныя ад лёду (аазіс Вестфаль). Адкрыта брыт.-аўстр.-новазел. экспедыцыяй Д.Моўсана ў 1931 і названа імем англ. прынцэсы (цяпер каралева Вялікабрытаніі Лізавета II).
т. 13, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
patient1 [ˈpeɪʃnt] n. пацые́нт, хво́ры;
I have been a patient of Dr Davis for many years. Я даўно ўжо з’яўляюся пацыентам доктара Дэйвіса.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
«ПРА́ВДЫ» БЕ́РАГ,
узбярэжжа Зямлі Вільгельма 11 і Зямлі Каралевы Мэры ва Усх. Антарктыдзе, паміж 88° і 100° усх. д. Абмываецца морам Дэйвіса. Край мацерыковага ледавіковага покрыва, які пераходзіць у Зах. шэльфавы ледавік на З і шэльфавы ледавік Шэлктана на У. Стромка ўзвышаецца на Пд і за 100 км ад берага дасягае выш. больш за 1500 м. Тоўшча ледавіка 1000 м. Названы ў гонар расійскай газ. «Правда».
т. 12, с. 528
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ВЫ МЭ́РЫ ЗЯМЛЯ́ (Queen Mary Land),
частка Усх. Антарктыды паміж 92°03′ і 100°04′ усх. д. Узбярэжжа—Бераг «Праўды» — абмываецца водамі мораў Дэйвіса і Моўсана. Паверхня, акрамя ўзбярэжнай часткі, укрыта ледавіком, стромка ўздымаецца ў глыбіні мацерыка да выш. 2500—3000 м. На ўзбярэжжы выхады карэнных парод. На Беразе «Праўды» з 1956 працуе рас. навук. станцыя Мірны. Адкрыта ў 1912 аўстрал. антарктычнай экспедыцыяй Д.Моўсана. Названа ў гонар англ. каралевы.
т. 8, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІС ((Davis) Джон) (каля 1550, Сандрыдж, каля г. Дартмут, Вялікабрытанія — 29.12.1605),
англійскі мараплавец. Здзейсніў 3 плаванні (1585—87) з мэтай адшукання паўн.-зах. праходу з Атлантычнага ак. ў Ціхі, але знайсці гэты шлях ён не змог. Д. адкрыў праліў на З ад Грэнландыі, названы яго імем (Дэйвіса праліў), даследаваў зах. бераг Грэнландыі (да 73° паўн. ш.) і ўсх. бераг п-ва Лабрадор. У 1591—92 камандаваў караблём у экспедыцыі англ. карсара Т.Кавендыша, у час якой зрабіў пачатак адкрыццю Фалклендскіх а-воў.
т. 6, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ ШЭ́ЛЬФАВЫ ЛЕДАВІ́К (West Ice Shell),
адзін з буйнейшых шэльфавых ледавікоў Усх. Антарктыды. На Пн і У абмываецца м. Дэйвіса, на З — м. Садружнасці. Адкрыты ням. экспедыцыяй Э.Дрыгальскага у 1901—03, дэталёва абследаваны сав. антарктычнай экспедыцыяй у 1957—60. Пл. каля 36 тыс. км1. Працягласць з З на У 580 км, з Пд на Пн 65—95 км, таўшчыня лёду 100—580 м. У 1960-я г. адбылося значнае скарачэнне плошчы ледавіка ў выніку разбурэння яго паўн. часткі.
т. 7, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)