ДЭВІ́ЗНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,
адзін з асноўных (з дысконтнай палітыкай) метадаў уздзеяння дзяржавы на рух курсу нац. валюты шляхам куплі-продажу замежнай валюты. З мэтай павышэння курсу сваёй валюты цэнтр. банк прадае замежную валюту за нацыянальную, штучна павялічваючы попыт на яе на валютных рынках. Купля дэвізаў павялічвае прапанову нац. валюты і зніжае яе курс. Умова правядзення Д.п. — наяўнасць у краіне буйных валютных рэзерваў. Гл. таксама Валютная палітыка.
т. 6, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэві́зны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дэві́зны |
дэві́зная |
дэві́знае |
дэві́зныя |
| Р. |
дэві́знага |
дэві́знай дэві́знае |
дэві́знага |
дэві́зных |
| Д. |
дэві́знаму |
дэві́знай |
дэві́знаму |
дэві́зным |
| В. |
дэві́зны (неадуш.) дэві́знага (адуш.) |
дэві́зную |
дэві́знае |
дэві́зныя (неадуш.) дэві́зных (адуш.) |
| Т. |
дэві́зным |
дэві́знай дэві́знаю |
дэві́зным |
дэві́знымі |
| М. |
дэві́зным |
дэві́знай |
дэві́зным |
дэві́зных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ДЭВІ́ЗЫ (франц. devises),
плацежныя сродкі ў замежнай валюце, якія выкарыстоўваюцца ў міжнар. разліках. Першапачаткова Д. пераважалі ў выглядзе камерцыйных пераводных вэксаляў (трат), выпісаных экспарцёрам на імпарцёра. З пашырэннем сусв. гандлю і карэспандэнцкіх сувязей банкаў набылі форму банкаўскіх плацежных сродкаў: вэксаляў, чэкаў, акрэдытываў, плацежных даручэнняў, а таксама ўзаемных міждзярж. кароткатэрміновых крэдытаў. Паняцце Д. ўзнікла пасля 1-й сусв. вайны 1914—18, калі залаты монаметалізм быў заменены золатадэвізным стандартам, заснаваным на золаце і вядучых валютах зах. краін (долар ЗША, фунт стэрлінгаў, франц. франк). Цана Д. ў нац. валюце вызначаецца валютным курсам (гл. таксама Дэвізная палітыка).
т. 6, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
dewizowy
dewizow|y
валютны;
dochody ~e — валютныя даходы;
gospodarka ~a — валютная гаспадарка;
polityka ~a — дэвізная (валютная) палітыка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)