дэба́еўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэба́еўскі дэба́еўская дэба́еўскае дэба́еўскія
Р. дэба́еўскага дэба́еўскай
дэба́еўскае
дэба́еўскага дэба́еўскіх
Д. дэба́еўскаму дэба́еўскай дэба́еўскаму дэба́еўскім
В. дэба́еўскі (неадуш.)
дэба́еўскага (адуш.)
дэба́еўскую дэба́еўскае дэба́еўскія (неадуш.)
дэба́еўскіх (адуш.)
Т. дэба́еўскім дэба́еўскай
дэба́еўскаю
дэба́еўскім дэба́еўскімі
М. дэба́еўскім дэба́еўскай дэба́еўскім дэба́еўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЭБА́ЕЎСКІ РА́ДЫУС ЭКРАНАВА́ННЯ,

адлегласць, на якую распаўсюджваецца дзеянне электрастатычнага поля асобнай зараджанай часціцы ў праводзячым асяроддзі (растворы моцных электралітаў, плазма, цвёрдыя праваднікі). Уведзены П.Дэбаем пры даследаванні электролізу.

Д.р.э. залежыць ад уласцівасцей асяроддзя: канцэнтрацыі і абс. значэння зараду часціц, энергіі іх цеплавога руху (г.зн. ад т-ры). Калі крыніца эл. поля (зараджаная часціца) знаходзіцца ў асяроддзі, якое мае дадатныя і адмоўныя зарады, то з прычыны палярызацыі асяроддзя эл. поле крыніцы робіцца вельмі малым (экрануецца) на адлегласцях, большых за Д.р.э. Ён роўны каля 10​−8 см у металах, каля 10​−4 см у паўправадніках пры хатняй т-ры.

т. 6, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)