дэаэра́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дэаэра́тар дэаэра́тары
Р. дэаэра́тара дэаэра́тараў
Д. дэаэра́тару дэаэра́тарам
В. дэаэра́тар дэаэра́тары
Т. дэаэра́тарам дэаэра́тарамі
М. дэаэра́тары дэаэра́тарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дэаэратар 4/346—347

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭАЭРА́ТАР (ад дэ... + грэч. aer паветра),

апарат для выдалення з вады раствораных у ёй газаў (пераважна кіслароду і дыаксіду вугляроду). Звычайна ўстанаўліваюцца на цеплавых і атамных электрастанцыях для дэаэрацыі вады, якая падаецца ў парагенератары і цеплавую сетку, з мэтай недапушчэння карозіі тэхнал. абсталявання. Бываюць тэрмічныя (газы выдаляюцца падагрэвам вады), хім. (з сульфітам натрыю), сталястружачныя (кісларод паглынаецца пры акісленні металу). У струменных тэрмічных Д. вада падаецца ў верхнюю яго частку, дзе распырскваецца, сцякае ўніз і награецца сустрэчнай парай да кіпення; газы і лішкі пары (выпар) выдаляюцца ў атмасферу.

Схема струменнага дэаэратара.

т. 6, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэаэра́тар

(ад дэ- + гр. aer = паветра)

устройства для выдалення газаў з вадкасці тэрмічным або хімічным метадамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)