дыяле́ктыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. дыяле́ктыка
Р. дыяле́ктыкі
Д. дыяле́ктыцы
В. дыяле́ктыку
Т. дыяле́ктыкай
дыяле́ктыкаю
М. дыяле́ктыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыяле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення; навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую.

Матэрыялістычная д.

2. Сам працэс такога руху і развіцця.

Д. падзей.

Д. гісторыі.

3. Майстэрства весці спрэчкі, прымяняць лагічныя довады (уст.).

|| прым. дыялекты́чны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Д. матэрыялізм.

Д. метад.

|| наз. дыялекты́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыяле́ктыка ж., в разн. знач. диале́ктика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыяле́ктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. У марксісцкай філасофіі — навука пра найбольш агульныя законы руху і развіцця прыроды, грамадства і мыслення, тэорыя і метад пазнання і рэвалюцыйнага пераўтварэння рэчаіснасці.

2. Працэс руху, развіцця чаго‑н. Дыялектыка пазнання. Дыялектыка гісторыі.

3. Уст. Уменне спрачацца, прымяняць лагічныя довады ў спрэчках.

[Грэч. dialektikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дыялектыка 1/108—109, 115; 3/411, 412, 431—432; 4/65, 341, 343; 5/48, 514; 6/523; 7/23, 26, 87, 143, 150, 157; 8/26, 389; 9/67, 375; 10/123, 264, 586; 11/403, 421, 457; 12/414—415

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дыяле́ктыка ж. філас. Dialktik f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДЫЯЛЕ́КТЫКА [ад грэч. dialektikē (technē) майстэрства весці гутарку, спрэчку],

вучэнне аб найб. агульных законах развіцця космасу і прыроды, грамадства, чалавека і мыслення. Асн. прынцыпы Д. — усебаковая, усеагульная сувязь рэчаў і з’яў, станаўленне і развіццё. У склад Д. як вучэння ўваходзяць філас. тэорыя, метад і метадалогія філас. пазнання. Першыя спробы дыялект. асэнсавання прыроднай і грамадскай рэчаіснасці, быцця чалавека ў свеце зроблены ў глыбокай старажытнасці і знайшлі сваё ўвасабленне ў духоўнай культуры і светапоглядзе ўсх. цывілізацый: егіпецкай, шумерскай, індыйскай, кітайскай і інш. Унікальны ўклад у развіццё дыялект. мыслення зрабіла ант. грэч. цывілізацыя, якая стварыла спрыяльныя ўмовы для росквіту духоўнай творчай дзейнасці чалавека, асабліва ў галіне філасофіі, эстэтыкі, навукі. Паняцце Д. ўпершыню выкарыстаў Сакрат, разумеючы пад ім майстэрства весці мэтанакіраваны дыялог, калі супрацьпастаўленне і барацьба розных думак спрыяюць знаходжанню ісціны. Сакратаўскае разуменне Д. развіў Платон у шэрагу сваіх прац, напісаных у форме дыялогу. Ён даў дыялект. інтэрпрэтацыю філас. катэгорый руху, спакою, адрознення, тоеснасці, быцця, падкрэсліваючы іх супярэчлівы змест. Характэрнай рысай дыялект. мыслення стараж.-грэч. філосафаў было ўспрыманне свету ў якасці адзінага непадзельнага цэлага, якое знаходзіцца ў стане стыхійнага руху і змянення. У межах стыхійна-наіўнага ўяўлення аб непадзельнай рэчаіснасці ў Грэцыі існавалі і развіваліся формы суб’ектыўнай і аб’ектыўнай Д. Геракліт лічыў, што ўсё існуе і ў той жа час не існуе, таму што ўсё цячэ і змяняецца, узнікае і знікае, а свет з’яўляецца месцам няспыннай барацьбы процілеглых з’яў. У гэтай барацьбе процілегласцей ён бачыў галоўную прычыну развіцця. Стыхійна дыялект. ідэі знайшлі адлюстраванне ў вучэнні Дэмакрыта, Леўкіпа, Эпікура і інш. аб атамах і атамнай будове рэчаў. Істотнае даследаванне розных форм дыялект. мыслення правёў Арыстоцель. У часы панавання монатэістычных рэлігій, у прыватнасці хрысціянства, Д. фактычна атаясамлівалася з асобасным абсалютам — тварцом космасу і прыроды і адначасова з першапрычынай іх няспыннага руху і змянення. У філасофіі новага часу дыялект. ідэі выкарыстоўваліся супраць панавання метафіз. поглядаў. Р.Дэкарт спрыяў пранікненню дыялект. спосабу мыслення ў матэматыку, абгрунтоўваў ідэю аб неаднароднасці прасторы і пачатак развіцця адносна да касмалогіі. Д.Дзідро лічыў рух унутр. уласцівасцю матэрыі і адстойваў эвалюц. погляды на жывую прыроду. Г.Лейбніц падышоў да дыялект. погляду на адзінства прасторы і часу. Навукова плённыя дыялект. думкі аб захаванні матэрыі і руху, эвалюц. паходжанні і развіцці зямлі выказаў М.В.Ламаносаў. У якасці універсальнай тэорыі і метаду пазнання свету шляхам знаходжання, аналізу і раскрыцця ўласцівых яму супярэчнасцей Д. распрацоўвалася ў ням. класічнай філасофіі 18—19 ст. І.Кант вучыў, што працэс пазнання рэчаіснасці чалавекам абапіраецца на практычны вопыт, таму абстрактныя катэгорыі «бог», «душа», «свабода» і інш. не могуць прэтэндаваць на абсалютныя веды, а чалавечы розум у сваім імкненні авалодаць абсалютным няўхільна трапляе ў палон невырашальных супярэчнасцей. Выключнае месца ў станаўленні навук. канцэпцыі Д. займае філас. вучэнне Г.​Гегеля, які абагульніў гіст. вопыт навук. дыялект. мыслення аб космасе, прыродзе і чалавеку, а ўвесь матэрыяльны і нематэрыяльны свет прадставіў у якасці працэсу бесперапынных змен і развіцця Адначасова ён зрабіў спробу сфармуляваць унутр. законы Д. Змены, пераход рэчаў і з’яў з аднаго якаснага стану ў другі Гегель тлумачыў узаемадзеяннем супярэчнасцей і іх канчатковым вырашэннем, г.зн., што працэс развіцця адбываўся дзякуючы ўласным унутр. імпульсам, а развіццё з’яўлялася самаразвіццём. Такую ўласцівасць ён лічыў істотнай рысай абсалютнай ідэі, абсалютнага духу, што было абумоўлена сутнасцю ўсёй гегелеўскай філасофіі, паводле якой свядомасць з’яўляецца тварцом рэчаіснасці. Дыялект. ідэі, погляды і канцэпцыі прадстаўнікоў ням. класічнай філасофіі далі штуршок развіццю матэрыяліст. Д., якую распрацоўвалі К.​Маркс, Ф.​Энгельс, У.​І.​Ленін. Яе асн. катэгорыі і законы: прастора, час, рух, матэрыя, адзінства і барацьба процілегласцей, адмаўленне адмаўлення, пераход колькасных змен у якасныя і інш. Матэрыяліст. Д. прыроды абгрунтоўвае і даказвае свае палажэнні, спасылаючыся на гіст. вопыт развіцця прыродазнаўчых навук, а Д. сац. жыцця звяртаецца да вывучэння асаблівых рыс чалавечага грамадства, суадносін суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў гісторыі, сац. прагрэсу, узаемаадносін грамадства і прыроды, грамадства і асобы і інш. Яна ўключае таксама тэарэт. праблемы пазнання, якое заснавана на прынцыпе адлюстравання і дыялектычную логіку.

Літ.:

Гегель Г.В.Ф. Наука логики: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1970—72;

Ленін У.І. Філасофскія сшыткі // Тв. Т. 38 (Полн. собр. соч. Т. 29);

Современные зарубежные концепции диалектики: Критич. очерки. М., 1987;

Ильенков Э.В. Философия и культура. М., 1991.

В.​І.​Боўш.

т. 6, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыяле́ктыка

[гр. dialektike (techne) = майстэрства весці размову, спрэчку]

1) навука пра найбольш агульныя законы руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення, навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства ў іх вечным руху і зменах шляхам ускрыцця ўнутраных супярэчнасцей і барацьбы процілегласцей, якія прыводзяць да скачкападобнага пераходу з адной якасці ў другую;

2) працэс развіцця чаго-н. ва ўсёй разнастайнасці яго формаў;

3) уст. уменне спрачацца, прымяняць лагічныя довады ў спрэчках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыяле́ктыка

[гр. dialektike (techne) = майстэрства весці размову, спрэчку]

1) філасофскае вучэнне аб усеагульных законах руху і развіцця прыроды, чалавечага грамадства і мыслення, навуковы метад пазнання з’яў прыроды і грамадства ў іх вечным руху і зменах;

2) працэс руху, развіцця чаго-н. (напр. д. падзей).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дыяле́ктыка-матэрыялісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыяле́ктыка-матэрыялісты́чны дыяле́ктыка-матэрыялісты́чная дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнае дыяле́ктыка-матэрыялісты́чныя
Р. дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнага дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнай
дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнае
дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнага дыяле́ктыка-матэрыялісты́чных
Д. дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнаму дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнай дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнаму дыяле́ктыка-матэрыялісты́чным
В. дыяле́ктыка-матэрыялісты́чны (неадуш.)
дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнага (адуш.)
дыяле́ктыка-матэрыялісты́чную дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнае дыяле́ктыка-матэрыялісты́чныя (неадуш.)
дыяле́ктыка-матэрыялісты́чных (адуш.)
Т. дыяле́ктыка-матэрыялісты́чным дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнай
дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнаю
дыяле́ктыка-матэрыялісты́чным дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнымі
М. дыяле́ктыка-матэрыялісты́чным дыяле́ктыка-матэрыялісты́чнай дыяле́ктыка-матэрыялісты́чным дыяле́ктыка-матэрыялісты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)