ДЫЯДО́ХІ (ад грэч. diadochos пераемнік, нашчадак),

палкаводцы Аляксандра Македонскага (Пердыка, Антыпатр, Антыгон I Аднавокі, Яўмен, Касандр, Пталамей, Лісімах, Селеўк I, Нікатар і інш.), якія пасля смерці Аляксандра (323 да н.э.) падзялілі паміж сабой яго імперыю. У выніку працяглай барацьбы паміж імі (т. зв. войны дыядохаў), а таксама паміж іх нашчадкамі (т. зв. эпігонамі) узніклі 3 буйныя дзяржавы: Егіпет (пад уладай Пталамеяў), Македонія (на чале з Антаганідамі), дзяржава Селеўкідаў. Гл. таксама Элінізм.

т. 6, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыядо́хі

(гр. diadochos = пераемнік)

палкаводцы Аляксандра Македонскага, якія пасля яго смерці падзялілі паміж сабой створаную ім імперыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыядо́х

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дыядо́х дыядо́хі
Р. дыядо́ха дыядо́хаў
Д. дыядо́ху дыядо́хам
В. дыядо́ха дыядо́хаў
Т. дыядо́хам дыядо́хамі
М. дыядо́ху дыядо́хах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)