Дысперсная фаза 4/331, 593

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дыспе́рсны, ‑ая, ‑ае.

Раздроблены, рассеяны.

•••

Дысперсная сістэма гл. сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспе́рсія, -і, ж. (спец.).

Раскладанне, раздзяленне, рассейванне.

|| прым. дыспе́рсны, -ая, -ае.

Дысперсная сістэма — рэчыва ў выглядзе дробных часцінак разам з тым асяроддзем, у якім яно рассеяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспе́рсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыспе́рсны дыспе́рсная дыспе́рснае дыспе́рсныя
Р. дыспе́рснага дыспе́рснай
дыспе́рснае
дыспе́рснага дыспе́рсных
Д. дыспе́рснаму дыспе́рснай дыспе́рснаму дыспе́рсным
В. дыспе́рсны (неадуш.)
дыспе́рснага (адуш.)
дыспе́рсную дыспе́рснае дыспе́рсныя (неадуш.)
дыспе́рсных (адуш.)
Т. дыспе́рсным дыспе́рснай
дыспе́рснаю
дыспе́рсным дыспе́рснымі
М. дыспе́рсным дыспе́рснай дыспе́рсным дыспе́рсных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРАТАПЛА́ЗМА (ад прата... + плазма),

змесціва жывой клеткі — яе цытаплазма і ядро. З’яўляецца мнагафазным калоідам, дзе дысперснае асяроддзе — вада, а асн. дысперсная фаза — бялкі і ліпіды. У жывёл, раслін, мікробных клетак і аднаклетачных арганізмаў фіз. ўласцівасці, хім. састаў, структурна-марфал. асаблівасці П. маюць шмат агульнага, што служыць адным з доказаў адзінства жывой прыроды. Часам тэрмінам «П.» няправільна наз. пазаядзерную ч. клеткі — цытаплазму.

т. 13, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кало́ідна-дыспе́рсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кало́ідна-дыспе́рсны кало́ідна-дыспе́рсная кало́ідна-дыспе́рснае кало́ідна-дыспе́рсныя
Р. кало́ідна-дыспе́рснага кало́ідна-дыспе́рснай
кало́ідна-дыспе́рснае
кало́ідна-дыспе́рснага кало́ідна-дыспе́рсных
Д. кало́ідна-дыспе́рснаму кало́ідна-дыспе́рснай кало́ідна-дыспе́рснаму кало́ідна-дыспе́рсным
В. кало́ідна-дыспе́рсны (неадуш.)
кало́ідна-дыспе́рснага (адуш.)
кало́ідна-дыспе́рсную кало́ідна-дыспе́рснае кало́ідна-дыспе́рсныя (неадуш.)
кало́ідна-дыспе́рсных (адуш.)
Т. кало́ідна-дыспе́рсным кало́ідна-дыспе́рснай
кало́ідна-дыспе́рснаю
кало́ідна-дыспе́рсным кало́ідна-дыспе́рснымі
М. кало́ідна-дыспе́рсным кало́ідна-дыспе́рснай кало́ідна-дыспе́рсным кало́ідна-дыспе́рсных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

малекуля́рна-дыспе́рсны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. малекуля́рна-дыспе́рсны малекуля́рна-дыспе́рсная малекуля́рна-дыспе́рснае малекуля́рна-дыспе́рсныя
Р. малекуля́рна-дыспе́рснага малекуля́рна-дыспе́рснай
малекуля́рна-дыспе́рснае
малекуля́рна-дыспе́рснага малекуля́рна-дыспе́рсных
Д. малекуля́рна-дыспе́рснаму малекуля́рна-дыспе́рснай малекуля́рна-дыспе́рснаму малекуля́рна-дыспе́рсным
В. малекуля́рна-дыспе́рсны (неадуш.)
малекуля́рна-дыспе́рснага (адуш.)
малекуля́рна-дыспе́рсную малекуля́рна-дыспе́рснае малекуля́рна-дыспе́рсныя (неадуш.)
малекуля́рна-дыспе́рсных (адуш.)
Т. малекуля́рна-дыспе́рсным малекуля́рна-дыспе́рснай
малекуля́рна-дыспе́рснаю
малекуля́рна-дыспе́рсным малекуля́рна-дыспе́рснымі
М. малекуля́рна-дыспе́рсным малекуля́рна-дыспе́рснай малекуля́рна-дыспе́рсным малекуля́рна-дыспе́рсных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕ́НЫ,

ячэістыя структураваныя дысперсныя сістэмы, утвораныя вял. колькасцю бурбалак газу (дысперсная фаза), раздзеленых тонкімі праслойкамі вадкасці. Разбураюцца ў выніку каалесцэнцыі. Высокастабільныя П., што захоўваюцца на працягу многіх мінут і гадзін, утвараюцца пры дабаўленні ў вадкасць стабілізатараў П., ці пенаўтваральнікаў (мылы, сінт. паверхнева-актыўныя рэчывы). Устойлівыя П. з дыаксідам вугляроду — сродак тушэння пажараў (гл. Вогнетушыцель). П. выкарыстоўваюць у вытв-сці ячэістых канстр. матэрыялаў (напр., пенаметалу, пенабетону, пенапластаў), пры абагачэнні карысных выкапняў (пенная флатацыя).

Літ.: Кругляков П.М., Ексерова Д.Р. Пена и пенные пленки. М., 1990.

т. 12, с. 269

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫСПЕ́РСНЫЯ СІСТЭ́МЫ,

мікрагетэрагенныя сістэмы з 2 (ці больш) фаз з вельмі развітай паверхняй падзелу паміж імі. Маюць лішак свабоднай энергіі, павышаную хім., часам біял. актыўнасць, і, як правіла, тэрмадынамічна няўстойлівыя. Уласцівасці Д.с. вывучае калоідная хімія. Д.с. вельмі пашыраны ў прыродзе (горныя пароды, глебы, грунты, туманы, воблакі, атм. ападкі, раслінныя і жывёльныя тканкі).

У Д.с. адна з фаз утварае неперарыўнае дысперсійнае асяроддзе (ДА), у яго аб’ёме размеркавана дысперсная фаза (ДФ) у выглядзе дробных крышталікаў, кропель ці бурбалачак. Паводле дысперснасці (памеру часцінак ДФ) адрозніваюць грубадысперсныя (1 мкм і больш) і тонкадысперсныя ці калоідныя сістэмы (ад 1 нм да 1 мкм); паводле агрэгатнага стану ДА — аэрадысперсныя сістэмы (аэразолі), вадкадысперсныя (золі, суспензіі, пены, эмульсіі), цвёрдадысперсныя (шклопадобныя ці крышт. целы, напр., рубінавае шкло, мінералы тыпу апалу, пенаматэрыялы). Па інтэнсіўнасці малекулярнага ўзаемадзеяння паміж фазамі адрозніваюць ліяфільныя і ліяфобныя Д.с. (гл. Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Ліяфільныя Д.с. тэрмадынамічна ўстойлівыя, утвараюцца самаадвольна ў выглядзе высокадысперсных сістэм (калоідных раствораў). Ліяфобныя сістэмы маюць тэндэнцыю да самаадвольнага ўзбуйнення часцінак ДФ (гл. Каагуляцыя, Каалесцэнцыя), таму яны існуюць толькі са стабілізатарамі — рэчывамі, якія адсарбіруюцца на паверхні падзелу фаз і ўтвараюць ахоўныя слаі, што перашкаджае збліжэнню часцінак. Д.с. бываюць бесструктурныя і структураваныя (напр., гелі). Утвараюцца ў выніку кандэнсацыі, калі зародкі, што ўзніклі ў гамагенным асяроддзі (перанасычаны раствор, пара, расплаў), не могуць расці неабмежавана, ці пры дыспергаванні.

Літ.:

Урьев Н.Б. Высококонцентрированные дисперсные системы. М., 1980;

Коагуляционные контакты в дисперсных системах. М., 1982.

У.​С.​Камароў.

т. 6, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

систе́ма в разн. знач. сістэ́ма, -мы ж.;

привести́ что́-л. в систе́му прыве́сці што-не́будзь у сістэ́му;

систе́ма опла́ты сістэ́ма апла́ты;

избира́тельная систе́ма вы́барчая сістэ́ма;

де́нежная систе́ма грашо́вая сістэ́ма;

травопо́льная систе́ма земледе́лия травапо́льная сістэ́ма земляро́бства;

речна́я систе́ма рачна́я сістэ́ма;

не́рвная систе́ма нерво́вая сістэ́ма;

со́лнечная систе́ма со́нечная сістэ́ма;

филосо́фская систе́ма філасо́фская сістэ́ма;

систе́ма взгля́дов сістэ́ма по́глядаў;

систе́ма сма́зки сістэ́ма зма́зкі;

маши́на но́вой систе́мы машы́на но́вай сістэ́мы;

рабо́тать в систе́ме наро́дного образова́ния працава́ць у сістэ́ме наро́днай адука́цыі;

диспе́рсная систе́ма дыспе́рсная сістэ́ма;

периоди́ческая систе́ма элеме́нтов хим. перыяды́чная сістэ́ма элеме́нтаў;

втора́я сигна́льная систе́ма друга́я сігна́льная сістэ́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)