дыскрэ́тны, -ая, -ае (спец.).

Паасобны, раздзельны, які складаецца з асобных частак.

|| наз. дыскрэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыскрэ́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыскрэ́тны дыскрэ́тная дыскрэ́тнае дыскрэ́тныя
Р. дыскрэ́тнага дыскрэ́тнай
дыскрэ́тнае
дыскрэ́тнага дыскрэ́тных
Д. дыскрэ́тнаму дыскрэ́тнай дыскрэ́тнаму дыскрэ́тным
В. дыскрэ́тны (неадуш.)
дыскрэ́тнага (адуш.)
дыскрэ́тную дыскрэ́тнае дыскрэ́тныя (неадуш.)
дыскрэ́тных (адуш.)
Т. дыскрэ́тным дыскрэ́тнай
дыскрэ́тнаю
дыскрэ́тным дыскрэ́тнымі
М. дыскрэ́тным дыскрэ́тнай дыскрэ́тным дыскрэ́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дыскрэ́тны дискре́тный;

~ная матэма́тыка — дискре́тная матема́тика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыскрэ́тны, ‑ая, ‑ае.

Які вызначаецца дыскрэтнасцю.

•••

Дыскрэтная матэматыка гл. матэматыка.

[Лац. discretus — раздзелены, перарваны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыскрэ́тны

(лац. discretus)

перарыўны, які складаецца з асобных частак;

д-ая велічыня — велічыня, паміж асобнымі значэннямі якой заключаны толькі канечны лік іншых яе значэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ана́лага-дыскрэ́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́лага-дыскрэ́тны ана́лага-дыскрэ́тная ана́лага-дыскрэ́тнае ана́лага-дыскрэ́тныя
Р. ана́лага-дыскрэ́тнага ана́лага-дыскрэ́тнай
ана́лага-дыскрэ́тнае
ана́лага-дыскрэ́тнага ана́лага-дыскрэ́тных
Д. ана́лага-дыскрэ́тнаму ана́лага-дыскрэ́тнай ана́лага-дыскрэ́тнаму ана́лага-дыскрэ́тным
В. ана́лага-дыскрэ́тны (неадуш.)
ана́лага-дыскрэ́тнага (адуш.)
ана́лага-дыскрэ́тную ана́лага-дыскрэ́тнае ана́лага-дыскрэ́тныя (неадуш.)
ана́лага-дыскрэ́тных (адуш.)
Т. ана́лага-дыскрэ́тным ана́лага-дыскрэ́тнай
ана́лага-дыскрэ́тнаю
ана́лага-дыскрэ́тным ана́лага-дыскрэ́тнымі
М. ана́лага-дыскрэ́тным ана́лага-дыскрэ́тнай ана́лага-дыскрэ́тным ана́лага-дыскрэ́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дискре́тный дыскрэ́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

discrete [dɪˈskri:t] adj.

1. асо́бны

2. math. дыскрэ́тны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КО́ДЭР,

прылада для кадзіравання інфармацыі ў адпаведнасці з выбраным кодам. Адрозніваюць К. крыніцы (пераўтварае паведамленне ў дыскрэтны сігнал ці сукупнасць такіх сігналаў) і К. канала (узгадняе форму дыскрэтнага сігналу з дадзеным каналам сувязі, напр., для змяншэння лішкавасці паведамлення, забеспячэння перашкодаўстойлівасці і найб. скорасці перадачы). К. сістэм каляровага тэлебачання — прылада для фарміравання сігналаў яркасці і колерападзеленых сігналаў (поўнага відэасігналу ў дадзенай сістэме тэлебачання) з сігналаў асн. колераў. Прылада для дэкадзіравання наз. дэкодэрам.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 8, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНЕ́ЧНЫ АЎТАМАТ,

матэматычная мадэль сістэмы, якая пераўтварае дыскрэтную інфармацыю і мае канечны фіксаваны аб’ём памяці; важнейшы від кіравальных і вылічальных сістэм. Мае ўваходны і выхадны каналы і ў кожны дыскрэтны (тактавы) момант часу знаходзіцца ў адным з унутр. станаў з пэўнага канечнага набору (мноства).

У кожны тактавы момант часу на ўваход падаецца некаторы сімвал уваходнага канечнага алфавіта, аўтамат выдае адпаведны выхадны сімвал (вызначаецца функцыяй выхаду) і пераходзіць у інш. ўнутр. стан (вызначаецца функцыяй пераходу). Найб. важныя кірункі тэорыі К.а. — сінтэз надзейных элементаў сістэм і даследаванне паводзін К.а. ў выпадковых асяроддзях; яе метады выкарыстоўваюцца пры праектаванні дыскрэтных прылад і прыстасаванняў, напр., лічбавых ЭВМ, у біялогіі, псіхалогіі і інш. Гл. таксама Аўтаматаў тэорыя.

А.​Дз.​Закрэўскі.

т. 7, с. 584

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)