Дысконтная палітыка (валютная) 2/588

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫСКО́НТНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,

адна з асноўных (з дэвізнай палітыкай) форм ажыццяўлення валютнай палітыкі дзяржавы. Праводзіцца шляхам павышэння або паніжэння ўліковай стаўкі з мэтай уздзеяння на аб’ём крэдыту ў краіне, тэмп інфляцыі, а таксама стан плацежнага балансу і валютны курс і ў выніку на эканоміку ў цэлым.

т. 6, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыско́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дысконту. Дысконтны працэнт. Дысконтная аперацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыско́нтны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дыско́нтны дыско́нтная дыско́нтнае дыско́нтныя
Р. дыско́нтнага дыско́нтнай
дыско́нтнае
дыско́нтнага дыско́нтных
Д. дыско́нтнаму дыско́нтнай дыско́нтнаму дыско́нтным
В. дыско́нтны (неадуш.)
дыско́нтнага (адуш.)
дыско́нтную дыско́нтнае дыско́нтныя (неадуш.)
дыско́нтных (адуш.)
Т. дыско́нтным дыско́нтнай
дыско́нтнаю
дыско́нтным дыско́нтнымі
М. дыско́нтным дыско́нтнай дыско́нтным дыско́нтных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЫСКО́НТ (англ. discount),

1) спагнанне банкам пэўнай часткі намінальнага кошту вэксаляў, чэкаў, інш. каштоўных папер у выпадку скупкі іх да тэрміну пагашэння.

2) Працэнт ад кошту вэксаля, які спаганяецца пры набыцці яго да тэрміну пагашэння. Памер Д. залежыць ад дысконтнай (уліковай) стаўкі, намінальнага кошту і тэрміну пагашэння. Гл. Дысконтная палітыка.

т. 6, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)