дылета́нт

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дылета́нт дылета́нты
Р. дылета́нта дылета́нтаў
Д. дылета́нту дылета́нтам
В. дылета́нта дылета́нтаў
Т. дылета́нтам дылета́нтамі
М. дылета́нце дылета́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дылета́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб прадметах свайго занятку.

Д. у музыцы.

Д. у мовазнаўстве.

|| ж. дылета́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дылета́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дылета́нт м. дилета́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дылета́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі; чалавек, які мае павярхоўнае знаёмства з якой‑н. галіной ведаў. Дылетант у музыцы.

[Іт. dilettante.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дылета́нт м. Láie m -n, -n, Níchtfachmann m -(e)s, -männer і -leute, Kúnstliebhaber m -s, -;

твор літарату́рнага дылета́нта das Máchwerk éines literárischen Dilettánten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дылета́нт

(фр. dilettante, ад іт. dilettante)

той, хто займаецца мастацтвам або навукай без спецыяльнай падрыхтоўкі, хто мае павярхоўнае знаёмства з якой-н. галіной ведаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дылета́нт ’дылетант’ (БРС). Рус. дилета́нт, укр. дилета́нт. Для рус. крыніцай запазычання з’яўляецца ням. Dilettant або франц. dilettant ’тс’ (першакрыніца — італ. dilettante ’аматар’); так Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 121. Фасмер (1, 514)выводзіў рус. слова з ням. (< італ.) або прама з італ. Для бел. непасрэднай крыніцай трэба лічыць рус. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дылета́нт

(фр. dilettante, ад лац. dilettare = пацяшаць)

той, хто займаецца навукай або мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб прадметах свайго занятку.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дилета́нт дылета́нт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дылета́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дылетант.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)