ды́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, фірма, банк, што займаюцца перапродажам тавараў, купляй-продажам каштоўных папер, валюты і пад. і дзейнічаюць за свой кошт і ад свайго імя.

|| прым. ды́лерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды́лер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ды́лер ды́леры
Р. ды́лера ды́лераў
Д. ды́леру ды́лерам
В. ды́лера ды́лераў
Т. ды́лерам ды́лерамі
М. ды́леру ды́лерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ды́лер м. ди́лер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дылер

т. 6, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ды́лер м. кам. Dealer [´di:-] m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ды́лер

(англ. dealer = гандляр)

1) юрыдычная або фізічная асоба, якая з’яўляецца членам фондавай біржы і выконвае аперацыі з каштоўнымі паперамі за свой кошт;

2) супрацоўнік банка, які займаецца аперацыямі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі;

3) асоба або фірма, якая перапрадае тавары, часцей за ўсё ад свайго імя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ды́лер

(англ. dealer)

1) юрыдычная або фізічная асоба, якая з’яўляецца членам фондавай біржы і выконвае аперацыі з каштоўнымі паперамі за свой кошт;

2) супрацоўнік банка, які займаецца аперацыямі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі;

3) асоба або фірма, якая перапрадае тавары, часцей за ўсё ад свайго імя.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

банк-ды́лер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. банк-ды́лер ба́нкі-ды́леры
Р. ба́нка-ды́лера ба́нкаў-ды́лераў
Д. ба́нку-ды́леру ба́нкам-ды́лерам
В. банк-ды́лер ба́нкі-ды́леры
Т. ба́нкам-ды́лерам ба́нкамі-ды́лерамі
М. ба́нку-ды́леры ба́нках-ды́лерах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

арт-ды́лер

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. арт-ды́лер арт-ды́леры
Р. арт-ды́лера арт-ды́лераў
Д. арт-ды́леру арт-ды́лерам
В. арт-ды́лера арт-ды́лераў
Т. арт-ды́лерам арт-ды́лерамі
М. арт-ды́леру арт-ды́лерах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

dealer [ˈdi:lə] n.

1. ды́лер; гандля́р

2. той, хто здае́ ка́рты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)