дывізіё́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дывізіё́нны дывізіё́нная дывізіё́ннае дывізіё́нныя
Р. дывізіё́ннага дывізіё́ннай
дывізіё́ннае
дывізіё́ннага дывізіё́нных
Д. дывізіё́ннаму дывізіё́ннай дывізіё́ннаму дывізіё́нным
В. дывізіё́нны (неадуш.)
дывізіё́ннага (адуш.)
дывізіё́нную дывізіё́ннае дывізіё́нныя (неадуш.)
дывізіё́нных (адуш.)
Т. дывізіё́нным дывізіё́ннай
дывізіё́ннаю
дывізіё́нным дывізіё́ннымі
М. дывізіё́нным дывізіё́ннай дывізіё́нным дывізіё́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дывізіённы дивизио́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дывізіённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дывізіёна. Дывізіённая артылерыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дывізіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Воінскае падраздзяленне ў артылерыйскіх, ракетных часцях.

2. Злучэнне ваенных караблёў аднаго класа.

Д. мінаносцаў.

|| прым. дывізіённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дивизио́нный дывізіённы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dywizyjny

дывізіённы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВЕЛА́СКА АЛЬВАРА́ДА ((Velasco Alvarado) Хуан) (16.6.1910, г. П’юра, Перу — 24.12.1977),

ваенны і дзярж. дзеяч Перу. Дывізіённы ген. (1965). Скончыў афіцэрскую школу (1934). У 1962—63 ваен. аташэ ў Францыі. З 1966 нач. ген. штаба арміі, з 1968 галоўнакаманд. сухап. войскамі. У кастр. 1968 узначаліў рэв. выступленне ваенных. Прэзідэнт Перу (1968—75, адначасова да 1972 прэм’ер-міністр). Урад Веласка Альварада прыняў закон аб агр. рэформе, нацыяналізаваў уласнасць амер. нафтавых і гарнарудных кампаній і інш. Скінуты ў выніку ваен. путчу.

т. 4, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІТО́ЎСКІЯ ВО́ЙСКІ 1812,

узброеныя сілы, якія былі сфарміраваны Камісіяй Часовага ўрада ВКЛ на тэр. яго 4 дэпартаментаў у час вайны 1812 і прымалі ў ёй удзел на баку Францыі. 6 жн. ваенны к-т Часовага ўрада прыняў пастанову пра набор на 6-гадовую службу ў пяхоту 10 тыс. рэкрутаў з мужчын 17—34 гадоў, а 13 жн. — пастанову пра набор 4 тыс. чал. у кавалерыю. Былі створаны 4 уланскія палкі, арганізаваны 3-і гвардз. легкаконны полк і татарскі эскадрон, 3 егерскія батальёны з паляўнічых і палясоўшчыкаў, 24.10.1812 Камісія Часовага ўрада аб’явіла аб стварэнні нар. гвардыі (старо́жы) у дэпартаменцкіх цэнтрах і ў нас. пунктах, якія мелі магдэбургскае права. Асобныя прадстаўнікі шляхты (І.​Манюшка, Л.​Пац, Д.​Радзівіл, М.​Абрамовіч, Любаўскі, Р.​Тызенгаўз) арганізавалі палкі за свой кошт. У пач. кастр. Л.в. мелі каля 20 тыс. чал. Ген.-інспектарам арміі быў дывізіённы генерал кн. Р.​Гедройц, інспектарам пяхоты — брыгадны ген. Несялоўскі, інспектарам кавалерыі — Ю.​Ваўржэцкі. З Л.в. першым прыняў бой 3-і гвардз. легкаконны полк пад Слонімам (1.11.1812), дзе быў разбіты. Войскі ВКЛ удзельнічалі ў Бярэзінскай аперацыі 1812. Пакінуўшы Вільню, яны адышлі да Варшавы і Кёнігсберга; далей адступалі разам з напалеонаўскай арміяй праз Польшчу і Германію да Францыі, страцілі забітымі і палоннымі пераважную большасць асабовага саставу. Пасля Парыжскага міру 1815 рэшткі Л.в. у складзе польскага корпуса былі ўключаны ў армію Царства Польскага (у Рас. імперыі). У 1818, калі скончыўся тэрмін службы, вайскоўцы Л.в. былі дэмабілізаваны.

В.​В.​Швед.

т. 9, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)