Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дыві́зіяж. диви́зия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыві́зія, ‑і, ж.
Буйное вайсковае злучэнне з некалькіх палкоў або брыгад у розных відах узброеных сіл. Пяхотная дывізія. Танкавая дывізія. Кавалерыйская дывізія. Паветрана-дэсантная дывізія.// У ВМФ СССР — найбольшае тактычнае злучэнне караблёў аднаго класа.
[Фр. division.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дывізія 4/320
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВІ́ЗІЯ,
асноўнае тактычнае злучэнне ў розных відах узбр. сіл многіх дзяржаў. Па прыналежнасці да відаў узбр. сіл, родаў войск, прызначэнні, арг-цыі і ўзбраенні ў гісторыі будаўніцтва ўзбр. сіл вядомы Д.: пяхотныя, стралк., мотастралк., матарызаваныя, механізаваныя, кав., танк. (бранятанкавыя), артыл., авіяц., паветрана-дэсантныя, дэсантна-штурмавыя, ППА, марской пяхоты і інш. Прызначаны для вядзення бою ў складзе больш буйных фарміраванняў (армія, корпус і інш.), а ў некат. выпадках і самастойна. Д. сухапутных узбр. сіл складаюцца з палкоў, брыгад, батальёнаў і інш.вайск. падраздзяленняў. Стралк. Д. ўзбр. сіл СССР часоў 2-й сусв. вайны мела ў сваім складзе 3 стралк. палкі, артыл. брыгаду, самаходна-артыл. і зенітна-артыл. дывізіёны, сапёрны і вучэбны батальёны, батальён сувязі і інш. падраздзяленні. У пасляваен. перыяд у стралк. Д. ўведзены танкасамаходны полк, павялічылася яе рухомасць і агнявая магутнасць; стралк. Д. перафарміраваны ў мотастралковыя.
У ВПС многіх дзяржаў ёсць авіяц. Д. для падтрымкі сухап. войск з паветра, паветр. разведкі і выканання інш. задач. Звычайна авіяц. Д. маюць некалькі авіяц. палкоў або эскадраў аднаго роду авіяцыі ад 45 да 200 і больш самалётаў. У ВМФ Д. караблёў прызначана для вядзення самаст. баявых дзеянняў на марскіх прасторах або пры ўзаемадзеянні з інш. злучэннямі караблёў. Могуць складацца з некалькіх караблёў 1-га рангу і інш. меншых баявых адзінак. Падзяляюцца на Д. надводных і падводных караблёў.
камандзі́р дыві́зіі Divisións komman deur [-dø:r] m -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дыві́зія
(лац. divisio = дзяленне)
буйное вайсковае злучэнне з некалькіх палкоў або брыгад у розных відах узброеных сіл (напр. пяхотная д, танкавая д, зенітная д).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Дыві́зія ’дывізія’ (БРС). Рус.диви́зия, укр.диві́зія. Запазычанне з польск.dywizja ’тс’ (а гэта з лац.divisio ’дзяленне’). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 115.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«Блакітная дывізія» (Іспанія) 5/161
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)