Душы́ць ’душыць’ (БРС). Рус.души́ть, укр.души́ти, балг.душа́ ’тс’, серб.-харв.ду́шити і г. д. Прасл.*dušiti (з націскам на другім складзе), каузатыўны дзеяслоў да *dъxnǫti. Падрабязны агляд матэрыялу і меркаванні аб месцы націску гл. У Трубачова, Эт. сл., 5, 164–165.