Душа́цца ’бажыцца, прысягацца’ (Нас.), душа́нне ’бажба’ (Касп.). Відавочна, вытворнае ад душа́ (першапачаткова ’бажыцца, прысягацца душой’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

душы́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. душу́ся ду́шымся
2-я ас. ду́шышся ду́шыцеся
3-я ас. ду́шыцца ду́шацца
Прошлы час
м. душы́ўся душы́ліся
ж. душы́лася
н. душы́лася
Загадны лад
2-я ас. душы́ся душы́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ду́шачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Душа́нне ’бажба’. Гл. душа́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падушы́цца 1, ‑душыцца; ‑душымся, ‑душыцеся, ‑душацца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць душаным, памятым. Падушыліся ягады ў кошыку.

2. Разм. Задыхнуцца — пра ўсіх, многіх. Усе ледзь не падушыліся ад дыму. / Ужываецца як лаянка. [Платон:] — А куды ж гэта ездзілі паны? — На пошту, каб яны падушыліся. Чарнышэвіч.

падушы́цца 2, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Апырскацца крыху духамі; злёгку надушыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)