у пако́і така́я духме́нь im Zímmer ist es so stíckig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Духме́нь ’духата’ (БРС). Па суфіксацыі ідэнтычнае з духмя́ны (гл.), г. зн. утворана суфіксам *‑men‑ з *duxъ ’паветра, дух, водар і г. д.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спёкаж. Hítze f -; (séngende) Glut f -, Sónnenglut f -; Schwüle f - (духмень)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пах, дух, духмень, духмянасць, арамат, водар
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
мяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Злучацца, змешвацца з чым‑н. Снегавыя крупы мяшаліся з пылам, чарнелі і прападалі.Чорны.Раса паступова высыхала, і лес напаўняла густая, паркая духмень, у якой мяшаліся пахі травы, сосен, суніц.Мележ.// Перамешвацца. Бярозы мяшаюцца з елкамі. □ Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў.Колас.// Рабіцца невыразным, неразборлівым. Мяшаюцца ў вачах літары.
2. Прыходзіць у беспарадак, блытацца. Пяхота зусім сплывае ў пшанічныя палеткі: тут ужо ясна — і рэзервы, і першая лінія мяшаюцца.Чорны.// Траціць яснасць, рабіцца незразумелым (пра думкі, мову). Думкі мяшаліся. Мінулае ўрывалася ў сённяшняе, а сённяшняе нырала ў мінулае.Новікаў.
3.перан.Разм. Умешвацца ў што‑н. Мяшацца ў чужыя справы. □ Дзядзька, як кажа бабуля,.. не мяшаецца ў палітыку, а толькі чытае ды піша.Брыль.
4.Зал.да мяшаць 1 (у 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіця́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дзіцяці (у 1 знач.). Дзіцячы ўзрост. Дзіцячыя хваробы. □ [Лабановіч] устаў, калі ўжо ў школе чуліся дзіцячыя галасы.Колас.[Наста] пазнала ў цемры — гэта ён, Андрэй Саковіч — друг дзіцячых дзён.З. Астапенка.// Які належыць дзіцяці. [Люда] на хаду, не гледзячы, падала .. [Юрку] руку і з нейкай асаблівай, небывалай цеплынёй адчула ў сваёй руцэ дзіцячыя пальчыкі.Брыль.
2. Уласцівы дзіцяці, дзецям. Гэты невялічкі куток ператварыўся ў маёй дзіцячай фантазіі ў казачны лес з незвычайнымі істотамі.Бядуля.Салодкі сон дзіцячы пасля пылу, духмень.Лынькоў.//перан. Неўласцівы даросламу, не сталы. Дзіцячыя разважанні. Дзіцячы розум. □ — Дараваць сабе не магу, нашто я тады чытала табе свой верш. Ну, але ты глядзі на гэта, як на дзіцячую забаўку.Колас.
3. Прызначаны для дзяцей. Дзіцячая літаратура. Дзіцячая каляска. □ «Даведаюся, ці ёсць у дзіцячым вагоне месцы», — рашыла Таня.Даніленка.
•••
Дзіцячая пляцоўкагл. пляцоўка.
Дзіцячы домгл. дом.
Дзіцячыя яслігл. яслі.
Дзіцячы лепетгл. лепет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)