дупле́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дупле́т дупле́ты
Р. дупле́та дупле́таў
Д. дупле́ту дупле́там
В. дупле́т дупле́ты
Т. дупле́там дупле́тамі
М. дупле́це дупле́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дупле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

У більярднай гульні: удар, калі шар трапляе ў лузу, адскочыўшы ад борта пад ударам другога шара.

|| прым. дупле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дупле́т спец. дупле́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дупле́т м., в разн. знач. дупле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дупле́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. У більярднай гульні — удар шаром у другі шар, які, ударыўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.

2. Тое, што і дублет (у 2 знач.). Анісім доўга і пільна цэліўся і стрэліў дуплетам. Сачанка.

[Фр. doublet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дупле́т

(фр. doublet)

1) тое, што і дублет 3;

2) у час більярднай гульні ўдар шарам у другі шар, які, стукнуўшыся аб борт і адскочыўшы ад яго, трапляе ў лузу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дупле́тдуплет’ (БРС), дубле́т ’двайны стрэл’ (Сцяшк.). Рус. дупле́т, дубле́т. Запазычанне з франц. doublet (ад double ’двайны’). Форма дупле́т не вельмі ясная (дапускаюць уплыў іншых слоў, напр. лац. duplicata, ням. doppelt ’двайны’). Гл. Фасмер, 1, 549; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАРО́НІМАЎ СЛО́ЎНІК,

тып тлумачальнага слоўніка, які змяшчае аднакарэнныя словы, што маюць марфемнае і гукавое падабенства, але выражаюць розныя сэнсавыя паняцці (паронімы; гл. Паранімія). Напр., «Слоўнік паронімаў сучаснай рускай мовы» Ю.​А.​Бельчыкава і М.​С.​Панюшавай (1994). Паранімічны рад звычайна складаецца з 2 слоў, часам у яго ўваходзяць і 3—4 словы («давераны—даверлівы—даверны», «дублет—дуплет—дублікат—дубальт»). У бел. лексікаграфіі першая спроба стварэння П.с. — слоўнік «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанні слоў; (Слоўнік паронімаў беларускай мовы)» С.​М.​Грабчыкава (1977; уключае больш за 1600 слоў). На аснове гэтага слоўніка ім жа складзены «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» (1994; уключае больш за 3300 слоў). Міжмоўнае ўзаемапранікненне ў галіне аманіміі, параніміі і полісеміі адлюстравана ў слоўніку «Міжмоўныя амонімы і паронімы» Грабчыкава (1980; 550 рус.-бел. аманімічных і паранімічных пар).

Літ.:

Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1994.

Л.​П.​Кунцэвіч.

т. 12, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)