Дунайская культура 2/486

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дунайская раўніна 2/92, 96

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Дунайская школа» (у выяўленчым мастацтве) 1/275

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНА́ЙСКАЯ МАНА́РХІЯ,

адна з назваў Аўстра-Венгрыі.

т. 6, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНА́ЙСКАЯ ШКО́ЛА ў мастацтве,

кірунак у жывапісе і графіцы паўд. Германіі і Аўстрыі 1-й пал. 16 ст. Да Д.ш. адносяць раннія творы Л.Кранаха Старэйшага, А.Альтдорфера, В.​Губера і інш., якія вылучаюцца свабодай маст. фантазіі, эмацыянальнасцю, пантэістычным, падчас казачным успрыманнем прыроды, цікавасцю да ляснога і рачнога пейзажу, да прасторы і святла, дынамічнай, парывістай манерай пісьма (часам дробнымі мазкамі), вострай выразнасцю малюнка і інтэнсіўнасцю колеру. Познагатычныя традыцыі пераплятаюцца ў Д.ш. з рэнесансавымі тэндэнцыямі.

т. 6, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУНА́ЙСКАЯ КУЛЬТУ́РА, лінейна-стужачнай керамікі культура,

археалагічная культура плямён эпохі неаліту (5—3-е тыс. да н.э.), якія жылі ў бас. Дуная. У 4500—4000 г. да н.э. распаўсюдзілася ў Зах. і Цэнтр. Еўропе. Больш за 40 помнікаў Д.к. вядомы на З Валыні, яе ўплывы і знаходкі сустракаюцца ў паўд.-зах. Беларусі. Насельніцтва Д.к. займалася земляробствам і жывёлагадоўляй. Жыллё — паўзямлянка, у зах. ч. арэала — наземнае слупавой канструкцыі. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Для Д.к. характэрны шарападобныя гаршкі з цыліндрычным горлам, крамянёвыя нажы, скрабкі, пласціны для сярпоў, наканечнікі стрэл, каменныя зерняцёркі, сякеры і інш. Д.к. ўплывала на нёманскую культуру.

У.​Ф.​Ісаенка.

т. 6, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дунайская ваенная флатылія 2/514; 3/242; 11/566

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дуна́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дуна́йскі дуна́йская дуна́йскае дуна́йскія
Р. дуна́йскага дуна́йскай
дуна́йскае
дуна́йскага дуна́йскіх
Д. дуна́йскаму дуна́йскай дуна́йскаму дуна́йскім
В. дуна́йскі (неадуш.)
дуна́йскага (адуш.)
дуна́йскую дуна́йскае дуна́йскія (неадуш.)
дуна́йскіх (адуш.)
Т. дуна́йскім дуна́йскай
дуна́йскаю
дуна́йскім дуна́йскімі
М. дуна́йскім дуна́йскай дуна́йскім дуна́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ги́рло ср. гарлаві́на, -ны ж.;

Дуна́йское ги́рло Дуна́йская гарлаві́на.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІНЕ́ЙНА-СТУ́ЖАЧНАЙ КЕРА́МІКІ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура плямён, якія жылі ў бас. Дуная ў эпоху неаліту. Гл. Дунайская культура.

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)