Ду́жкі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Ду́жкі
Р. Ду́жак
Ду́жкаў
Д. Ду́жкам
В. Ду́жкі
Т. Ду́жкамі
М. Ду́жках

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дужкі

т. 6, с. 255

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ду́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ду́жка ду́жкі
Р. ду́жкі ду́жак
Д. ду́жцы ду́жкам
В. ду́жку ду́жкі
Т. ду́жкай
ду́жкаю
ду́жкамі
М. ду́жцы ду́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ду́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. гл. дуга.

2. Ручка або якая-н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі.

Д. замка.

3. Па́рны знак прыпынку або матэматычны знак у выглядзе вертыкальнай рысы (прамой, закругленай, фігурнай).

Круглыя дужкі.

Квадратныя дужкі.

Фігурныя дужкі.

Узяць у дужкі.

Вынесці за дужкі.

Раскрыць дужкі.

|| прым. ду́жачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жан; ж.

1. Памянш. да дуга (у 1, 2 знач.); невялікая дуга. Алесь хадзіў каля крынічкі, Што з лесу тут жа выцякала І дужкай хату агібала. Колас.

2. Ручка ці якая‑н. іншая частка прадмета ў форме невялікай дугі. Здалёк чуліся.. [Вольчыны] лёгкія крокі і рытмічна, у такт хады, пазвоньвалі дужкамі пустыя вёдры. Ракітны.

3. Адзін з парных знакаў прыпынку ў выглядзе простай або закругленай вертыкальнай рысы; адзін з парных матэматычных знакаў такой жа формы. Узяць у дужкі. Вынесці за дужкі.

•••

Квадратныя дужкідужкі тыпу [].

Круглыя дужкідужкі тыпу ().

Фігурныя дужкідужкі тыпу {}.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́згіны, -гін.

Прыстасаванне з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя драўляныя дужкі, у якім носяць сена, салому.

|| прым. рэ́згінны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́жка ж.

1. уменьш. ду́жка;

2. грам., мат., тех. ско́бка;

квадра́тныя ду́жкі — квадра́тные ско́бки;

кру́глыя ду́жкі — кру́глые ско́бки;

фігу́рныя ду́жкі — фигу́рные ско́бки;

раскры́ць ду́жкі — раскры́ть ско́бки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

parenthetic(al) [ˌpærənˈθetɪk(l)] adj. ling. fml па бо́чны, узя́ты ў ду́жкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Klmmer f -, -n

1) тэх. кля́мар, скаба́; сашчэ́пка, заціска́чка

2) pl ду́жкі;

geschwifte ~n фігу́рныя ду́жкі;

ckige ~n квадра́тныя ду́жкі;

in ~n stzen заключы́ць [паста́віць] у ду́жкі;

die ~n uflösen матэм. раскры́ць ду́жкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nawias, ~u

м. дужка; дужкі;

nawias okrągły — круглыя дужкі;

nawias klamrowy — фігурныя дужкі;

nawias graniasty — квадратныя дужкі;

w ~ie — у дужках;

zamknąć nawias — закрыць дужкі;

otworzyć nawias — адкрыць дужкі;

wynieść za nawias мат. вынесці за дужкі;

~em mówiąc — між іншым кажучы; дарэчы;

zanleźć się poza ~em — апынуцца адхіленым (не прызнаным)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)