Дубільныя расліны 2/37, 62, 64, 298; 4/177, 299; 10/409; 12/43
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дубільныя рэчывы 2/361, 409, 484, 492, 510, 588, 628; 3/158, 218, 267, 299, 361, 602; 4/272, 274, 298, 299, 299—300, 411; 9/568
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́ЛЬНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, якія маюць дубільныя рэчывы (таніны) у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання дубільных экстрактаў. Падзяляюцца на высока- (больш за 20%), сярэдне- (12—20%) і нізкатанінныя (менш як 12%). На Беларусі асн. Д.р. — дуб (у кары і драўніне 5—15% танінаў, выкарыстоўваецца ў дубільна-экстрактавай прам-сці), елка, розныя віды вербаў і інш.
Па месцы канцэнтрацыі танінаў у расліне адрозніваюць Д.р.: коравыя — дуб, елка, лістоўніца, вярба; лісцевыя — скумпія, бадан, герані, вятроўнік; драўнінныя — дуб, каштан; пладовыя — дуб; каранёвыя — драсён, шчаўе, рэвень; галавыя — дуб, вярба і інш.
т. 6, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБІ́ЛЬНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ, дубільнікі,
рэчывы, якія выкарыстоўваюць для дублення скуры і футра. Паводле хім. прыроды адрозніваюць мінеральныя і арганічныя.
Мінеральныя Д.р. — солі хрому, алюмінію, цырконію, жалеза, тытану і інш. Выкарыстоўваюць пераважна злучэнні Cr(III) (хромавае дубленне), у асн. гідраксасолі (напр., гідраксід-сульфат CrOHSO4) ці камбінацыі іх з інш. дубільнікамі. Злучэнні цырконію (напр., сульфатацырканат натрыю Na4Zr(SO4)4) павышаюць вода- і зносаўстойлівасць скуры, робяць гладкім і шчыльным вонкавы бок. Арганічныя Д.р. падзяляюцца на простыя — альдэгіды (напр., фармальдэгід, глутаравы альдэгід), тлушчы рыб і марскіх жывёл (ворвань), і складаныя — раслінныя рэчывы (таніны), сінт. Д.р. і палімеры. Ворвані выкарыстоўваюць для вырабу натуральнай замшы (тлушчавае дубленне). Таніны атрымліваюць у выглядзе водных экстрактаў з кары, драўніны, лісця і пладоў некаторых раслін (дуба, вярбы, елкі, лістоўніцы, бадану і інш.). Чыста танінавае дубленне выкарыстоўваюць рэдка з-за працягласці працэсу. Замяняюць таніны і паскараюць працэс дублення сінт. Д.р. (напр., прадукты полікандэнсацыі рэзарцыну з фармальдэгідам). Палімерныя дубільнікі (напр., нізкамалекулярныя метылметакрылат і этылакрылат, карбаміда-, меламіна-, фенолфармальдэгідныя смолы і інш.). У камбінацыі з інш. Д.р. дазваляюць вырабляць скуры з паніжанай водапранікальнасцю.
Я.Г.Міляшкевіч.
т. 6, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дубі́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дубі́льны |
дубі́льная |
дубі́льнае |
дубі́льныя |
| Р. |
дубі́льнага |
дубі́льнай дубі́льнае |
дубі́льнага |
дубі́льных |
| Д. |
дубі́льнаму |
дубі́льнай |
дубі́льнаму |
дубі́льным |
| В. |
дубі́льны (неадуш.) дубі́льнага (адуш.) |
дубі́льную |
дубі́льнае |
дубі́льныя (неадуш.) дубі́льных (адуш.) |
| Т. |
дубі́льным |
дубі́льнай дубі́льнаю |
дубі́льным |
дубі́льнымі |
| М. |
дубі́льным |
дубі́льнай |
дубі́льным |
дубі́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
тані́н, -у, м.
Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці, выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.
|| прым. тані́навы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дубі́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з дубленнем; прызначаны для дублення. Дубільны цэх. Дубільны чан. Дубільныя рэчывы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубі́ць, дублю́, ду́біш, ду́біць; ду́блены; незак., што.
Апрацоўваць шкуру, футра, вытрымліваючы іх у асобых растворах.
Д. шкуры.
|| зак. вы́дубіць, -блю, -біш, -біць; -блены.
|| наз. дубле́нне, -я, н.
|| прым. дубі́льны, -ая, -ае.
Д. цэх.
Дубільная вытворчасць.
Дубільныя рэчывы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тані́н, ‑у, м.
Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).
[Фр. tanin.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сума́х 1, ‑у, м.
Паўднёвае дрэва або куст сямейства сумахавых, з якіх атрымліваюць дубільныя, фарбавальныя і лекавыя рэчывы.
[Араб.]
сума́х 2, ‑а, м.
Аднабаковы бязворсавы кілім з буйнымі ўзорамі. характэрны для азербайджанскага народнага мастацтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)