ДУБРО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,

у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., за 25 км на З ад г. Рэчыца. Адкрыта ў 1979, распрацоўваецца з 1980. Паклады нафты пл. каля 6 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Нафтаносныя гарызонты залягаюць на глыб. 2900—3900 м. Пароды калектары — трэшчынавата-кавернозна-порыстыя даламіты і вапнякі. Нафта высокапарафінавая, маласмалістая, маласярністая, лёгкая, малавязкая з удзельнай вагой 0,87 г/см³.

А.​П.​Шчураў.

т. 6, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дубро́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дубро́ўскі дубро́ўская дубро́ўскае дубро́ўскія
Р. дубро́ўскага дубро́ўскай
дубро́ўскае
дубро́ўскага дубро́ўскіх
Д. дубро́ўскаму дубро́ўскай дубро́ўскаму дубро́ўскім
В. дубро́ўскі (неадуш.)
дубро́ўскага (адуш.)
дубро́ўскую дубро́ўскае дубро́ўскія (неадуш.)
дубро́ўскіх (адуш.)
Т. дубро́ўскім дубро́ўскай
дубро́ўскаю
дубро́ўскім дубро́ўскімі
М. дубро́ўскім дубро́ўскай дубро́ўскім дубро́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жа́дны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ніякі, ніводны. Без жаднай перашкоды .. [партызаны] выйшлі на дуброўскае поле. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)