Дубовыя лясы БССР 12/39 (табл.), 40

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБО́ВЫЯ ШАЎКАПРА́ДЫ (Antheraea),

род матылёў сям. паўлінавочак атр. лускакрылых. 2 віды: кітайскі Д.ш. (A. pernyi) і японскі Д.ш. (A. jamamai). На Д. Усходзе трапляецца яго падвід (A. j. ussuriensis). Культывуюць у Кітаі, Японіі, Карэі, Індыі, Расіі, Беларусі і інш. для атрымання прыроднага шоўку. Добра акліматызуюцца.

Крылы ў размаху 10—15 см. Вусені звіваюць коканы. Пры размотванні аднаго кокана атрымліваюць шаўковую нітку даўж. 1,5—5 км. За год даюць 1—2 пакаленні. Вусеняў выкормліваюць лісцем розных відаў дубу (у эксперыменце на бярозе, вярбе, грабе). У адрозненне ад тутавага шаўкапрада шоўк кітайскага Д.ш. больш грубы і моцны; выкарыстоўваюць на выраб часучы, у прыладабудаванні, электратэхніцы, медыцыне.

Да арт. Дубовыя шаўкапрады. Кітайскі дубовы шаўкапрад: 1 — кокан; 2 — вусень; 3 — матыль.

т. 6, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБО́ВЫЯ ЛЯСЫ́, дубровы,

дубнякі (Quercus),

група фармацый карэнных шыракалістых лясоў, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду дуб. Пашыраны ў Еўропе, Усх. Азіі, на Д.​Усходзе, у Паўн. і Паўд. Амерыцы, пераважна ў горных і перадгорных раёнах. У Зах., Цэнтр. і Усх. Еўропе Д.л. створаны пераважна дубам звычайным, або летнім (Q. robur), і скальным, або зімовым (Q. petraea), у Паўд. Еўропе і Міжземнамор’і — каменным (Q. ilex) і коркавым (Q. suber), на Каўказе — грузінскім (Q. iberica), ва Усх. Азіі і на Д.​Усходзе — зубчастым (Q. dentata) і мангольскім (Q. mongolica), у Паўн. Амерыцы — чырвоным (Q. rubra), паўночным (Q. borealis) і балотным (Q. palustris). На Беларусі дрэвастоі Д.л. складаюцца ў асноўным з дубу звычайнага — чыстыя і з дамешкам ясеню, клёну, грабу, ліпы, ільмы, хвоі, елкі, бярозы, асіны, вольхі чорнай, часта з выразным 2-м ярусам. Яны займаюць 4% агульнай плошчы лясоў. Найб. пашыраны ў паўд., зах. і цэнтр. раёнах. Пашырэнне Д.л. і іх фітацэнатычная структура маюць выразныя занальныя асаблівасці. Вылучаюць 3 геабат. падзоны ў напрамку з Пн на Пд: яловых, ялова-грабавых і грабавых дуброў. Пераважаюць кандамінантныя фітацэнозы: у цэнтр. ч. — ялова-дубова-грабавыя, на Пд — дубова-грабавыя, хваёва-дубова-грабавыя, ясянёва-дубова-грабавыя, ліпава-клянова-дубова-грабавыя. Найб. пашыраныя тыпы Д.л.: кіслічныя, чарнічныя, арляковыя, сніткавыя, поймавыя, вострыцавыя, папарацевыя, крапіўныя. Сярэдні ўзрост 40 гадоў. Д.л. маюць важнае прыродаахоўнае, сан.-гігіенічнае і эстэт. значэнне, даюць высакаякасную драўніну для розных галін прам-сці.

Г.​У.​Вынаеў.

Дубовы лес злакавы.

т. 6, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дубо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дубо́вы дубо́вая дубо́вае дубо́выя
Р. дубо́вага дубо́вай
дубо́вае
дубо́вага дубо́вых
Д. дубо́ваму дубо́вай дубо́ваму дубо́вым
В. дубо́вы (неадуш.)
дубо́вага (адуш.)
дубо́вую дубо́вае дубо́выя (неадуш.)
дубо́вых (адуш.)
Т. дубо́вым дубо́вай
дубо́ваю
дубо́вым дубо́вымі
М. дубо́вым дубо́вай дубо́вым дубо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гра́бава-дубо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гра́бава-дубо́вы гра́бава-дубо́вая гра́бава-дубо́вае гра́бава-дубо́выя
Р. гра́бава-дубо́вага гра́бава-дубо́вай
гра́бава-дубо́вае
гра́бава-дубо́вага гра́бава-дубо́вых
Д. гра́бава-дубо́ваму гра́бава-дубо́вай гра́бава-дубо́ваму гра́бава-дубо́вым
В. гра́бава-дубо́вы (неадуш.)
гра́бава-дубо́вага (адуш.)
гра́бава-дубо́вую гра́бава-дубо́вае гра́бава-дубо́выя (неадуш.)
гра́бава-дубо́вых (адуш.)
Т. гра́бава-дубо́вым гра́бава-дубо́вай
гра́бава-дубо́ваю
гра́бава-дубо́вым гра́бава-дубо́вымі
М. гра́бава-дубо́вым гра́бава-дубо́вай гра́бава-дубо́вым гра́бава-дубо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хваёва-дубо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хваёва-дубо́вы хваёва-дубо́вая хваёва-дубо́вае хваёва-дубо́выя
Р. хваёва-дубо́вага хваёва-дубо́вай
хваёва-дубо́вае
хваёва-дубо́вага хваёва-дубо́вых
Д. хваёва-дубо́ваму хваёва-дубо́вай хваёва-дубо́ваму хваёва-дубо́вым
В. хваёва-дубо́вы (неадуш.)
хваёва-дубо́вага (адуш.)
хваёва-дубо́вую хваёва-дубо́вае хваёва-дубо́выя (неадуш.)
хваёва-дубо́вых (адуш.)
Т. хваёва-дубо́вым хваёва-дубо́вай
хваёва-дубо́ваю
хваёва-дубо́вым хваёва-дубо́вымі
М. хваёва-дубо́вым хваёва-дубо́вай хваёва-дубо́вым хваёва-дубо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубо́вы, -ая, -ае.

1. гл. дуб.

2. перан. Цвёрды, не прыдатны да яды (разм.).

Дубовыя яблыкі.

3. перан. Грубы, нязграбны, тупы (разм.).

Д. стыль.

Дубовая галава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дуб’ё, ‑я, н., зб.

Разм.

1. Дубовыя палкі, колле.

2. Пагард. Пра тупых, бесталковых людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штанда́ры, ‑аў; адз. штандара, ‑ы, ж.

Разм. Вялікія, звычайна дубовыя, укапаныя ў зямлю калоды, на якія кладуцца падрубы якога‑н. драўлянага збудавання. Зруб быў яшчэ толькі пачаты — усяго тры вянцы, пакладзеныя на круглыя, тоўстыя дубовыя штандары. Сачанка. [Астаповіч] апынуўся паміж штандараў, на якіх трымаўся ўвесь млынавы будынак. Чорны.

[Ням. Ständer — стойка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДУБНЯКІ́,

тое, што дубовыя лясы.

т. 6, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)