дубліка́т, -а, М -ка́це, мн. -ы, -аў, м.

Другі экзэмпляр чаго-н., які мае аднолькавую сілу, аднолькавыя якасці з арыгіналам.

Д. ключа.

Д. атэстата.

|| прым. дубліка́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дубліка́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дубліка́т дубліка́ты
Р. дубліка́та дубліка́таў
Д. дубліка́ту дубліка́там
В. дубліка́т дубліка́ты
Т. дубліка́там дубліка́тамі
М. дубліка́це дубліка́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубліка́т м. дублика́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубліка́т, ‑а, М ‑каце, м.

Другі экземпляр якога‑н. дакумента, які мае аднолькавую юрыдычную сілу з арыгіналам. Выдаць дублікат. Дублікат атэстата. // У выдавецкае справе — дадатковы экземпляр часткі рукапісу, якая рыхтуецца да набору асобна. Дублікаты табліц.

[Лац. duplicatus — падвоены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДУБЛІКА́Т (ад лац. duplicatus падвоены),

другі экзэмпляр дакумента, які мае аднолькавую юрыд. сілу з арыгіналам.

т. 6, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дубліка́т м. Duplikát n -(e)s, -e; Dóppel m -s, -; Zwéitschrift f -, -en;

дубліка́т (чыта́цкага) біле́та Ersátzkarte f -,-n;

вы́дача дубліка́та Néuausstellung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дубліка́т

(ад лац. dublicatus = падвоены)

1) другі экзэмпляр якога-н. дакумента, які мае аднолькавую сілу з арыгіналам;

2) дадатковы экзэмпляр часткі рукапісу, які рыхтуецца да набору асобна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дубліка́т

(лац. dublicatus = падвоены)

другі экзэмпляр дакумента, які мае аднолькавую сілу з арыгіналам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дублика́т дубліка́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

duplikat, ~u

м. дублікат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)