Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дуба́йскі
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
дуба́йскі
дуба́йская
дуба́йскае
дуба́йскія
Р.
дуба́йскага
дуба́йскай дуба́йскае
дуба́йскага
дуба́йскіх
Д.
дуба́йскаму
дуба́йскай
дуба́йскаму
дуба́йскім
В.
дуба́йскі (неадуш.) дуба́йскага (адуш.)
дуба́йскую
дуба́йскае
дуба́йскія (неадуш.) дуба́йскіх (адуш.)
Т.
дуба́йскім
дуба́йскай дуба́йскаю
дуба́йскім
дуба́йскімі
М.
дуба́йскім
дуба́йскай
дуба́йскім
дуба́йскіх
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ДУ́БАЙСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва. Створаны ў 2-й пал. 18 ст. ў в. Дубай Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Парк рэгулярнага тыпу сіметрычна-восевай планіроўкі. Пл. каля 5 га. У плане квадрат, абмежаваны каналамі. У цэнтры ўсх. канала быў круглы вадаём (дыяметр каля 30 м) з фантанамі (не зберагліся), па вуглах — прамавугольныя вадаёмы. Унутры парку сіметрычнай сістэмай каналаў і сажалак створаны цэнтр. плошча і 2 астравы з паркавымі пасадкамі і прамавугольнымі ўчасткамі пладовых садоў. У канцы 18 ст.цэнтр. плошча, на якой размяшчаліся 2-павярховы мураваны сядзібны дом (не збярогся) з партэрам перад ім, капліца і гасп. пабудовы, перапланавана ў пейзажным стылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БАЙ,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Піна, на аўтадарозе Пінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на З ад г. Пінск, 150 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Юхнавічы. 433 ж., 185 двароў (1997). Аддз. рыбгаса. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнікі архітэктуры — Дубайскі парк і царква Раства Багародзіцы (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСКЕ́Т (франц. bosquet ад італьян. baschetto лясок, гаёк),
дэкаратыўная група дрэў або кустоў, густа пасаджаных вакол невял. замкнёнага ўчастка геам. формы і падстрыжаных у выглядзе высокіх роўных сценак (шпалер). Ствараюцца ў парках, бат. садах, дэндрарыях. У зялёных сценках баскету часам выразаюць спец. нішы для скульптур або малых арх. формаў. У еўрап. садова-паркавым мастацтве пашыраны з 16—18 ст. На Беларусі вядомы ў парках 18 ст. (Дубайскі парк, у в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.). Элементы баскету выкарыстоўваюцца ў сучасным садова-паркавым мастацтве.