дры́гнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дры́гну дры́гнем
2-я ас. дры́гнеш дры́гнеце
3-я ас. дры́гне дры́гнуць
Прошлы час
м. дры́гнуў дры́гнулі
ж. дры́гнула
н. дры́гнула
Загадны лад
2-я ас. дры́гні дры́гніце
Дзеепрыслоўе
прош. час дры́гнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дры́гнуць сов., однокр., разг. дры́гнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дры́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

Разм. Рэзка, адрывіста варухнуць чым‑н. (звычайна пра часткі цела). Дрыгнуць нагой. // Здрыгануцца. Сэрца дрыгнула.

•••

І не дрыгнуў(ла) — пра імгненную смерць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дры́гаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым (разм.).

Рабіць рэзкія адрывістыя рухі (пераважна нагамі).

|| аднакр. дры́гнуць, -ну, -неш, -не; -ні і дрыгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. дры́ганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дры́гнуть сов., однокр. дры́гнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

задры́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць дрыгаць. // Дрыгнуць некалькі разоў запар. Плужок задрыгаў, але Міхась ужо моцна трымаў яго ў руках, накіроўваючы на самую сярэдзіну. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зварухну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Зрабіць рух целам; варухнуцца, паварушыцца. Зося гэтак задрыжала ад страху, што нават дзіця на руках зварухнулася і заплакала. Чарот. Андрэйка прыціснуўся да плота, балюча апёк крапівой лоб, але сцярпеў, нават не зварухнуўся. Ваданосаў. // Зрабіць хуткі, нязначны рух; таргануцца, дрыгнуць (пра часткі цела). Кусцістыя бровы старога зварухнуліся. Даніленка. Ніводзін мускул на твары Лабановіча не зварухнуўся. Колас. // Прыйсці ў лёгкі рух; скалыхнуцца. Досвітак ціхі ў барах, Не зварухнуцца галінкі. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)