дру́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дру́завы дру́завая дру́завае дру́завыя
Р. дру́завага дру́завай
дру́завае
дру́завага дру́завых
Д. дру́заваму дру́завай дру́заваму дру́завым
В. дру́завы (неадуш.)
дру́завага (адуш.)
дру́завую дру́завае дру́завыя (неадуш.)
дру́завых (адуш.)
Т. дру́завым дру́завай
дру́заваю
дру́завым дру́завымі
М. дру́завым дру́завай дру́завым дру́завых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дру́завы щебёночный; щебнево́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

друз, -у, м.

Раздробленае каменне, цэгла і пад., якія ўжыв. для дарожных або будаўнічых работ.

Машыны вазілі цагляны д.

|| прым. дру́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́лечна-дру́завы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́лечна-дру́завы га́лечна-дру́завая га́лечна-дру́завае га́лечна-дру́завыя
Р. га́лечна-дру́завага га́лечна-дру́завай
га́лечна-дру́завае
га́лечна-дру́завага га́лечна-дру́завых
Д. га́лечна-дру́заваму га́лечна-дру́завай га́лечна-дру́заваму га́лечна-дру́завым
В. га́лечна-дру́завы (неадуш.)
га́лечна-дру́завага (адуш.)
га́лечна-дру́завую га́лечна-дру́завае га́лечна-дру́завыя (неадуш.)
га́лечна-дру́завых (адуш.)
Т. га́лечна-дру́завым га́лечна-дру́завай
га́лечна-дру́заваю
га́лечна-дру́завым га́лечна-дру́завымі
М. га́лечна-дру́завым га́лечна-дру́завай га́лечна-дру́завым га́лечна-дру́завых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

щебёночный шчэ́беневы, дру́завы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

щебнево́й шчэ́бневы, дру́завы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГЛУ́ШКАВІЧЫ,

вёска ў Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПдЗ ад Лельчыц, 257 км ад Гомеля, 110 км ад чыг. ст. Жыткавічы. 2367 ж., 715 двароў (1996). Друзавы з-д, кар’ер «Граніт» (гл. Глушкавіцкае радовішча будаўнічага каменю). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Царква. Магіла ахвяр фашызму.

т. 5, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

gruzowy

1. друзавы;

2. пераўтвораны ў руіны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛЕ́ЛЬЧЫЦКІ РАЁН.

На ПдЗ Гомельскай вобл. Утвораны 17.7.1924, у 1962 ліквідаваны, у 1965 адноўлены. Пл. 3,2 тыс. км². Нас. 31,3 тыс. чал. (1998), гарадскога 30%. Сярэдняя шчыльн. 10 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п. Лельчыцы.

Уключае 72 сельскія нас. пункты, 14 сельсаветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкавіцкі, Грабянёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі, Ударненскі. Раён пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, б.ч. яго тэрыторыі забруджана радыенуклідамі. 2 вёскі адселены.

Тэр. раёна размешчана ў межах Мазырскага Палесся і Прыпяцкага Палесся. Паверхня пласкахвалістая, 70% тэрыторыі на выш. 120—150 м, найвыш. пункт 167 м (за 2 км на ПдЗ ад в. Запясочнае). Карысныя выкапні: буры вугаль, торф, буд. (Глушкавіцкае радовішча будаўнічага каменю) і абліцовачны камень граніт (радовішча Кар’ер Надзеі каля в. Глушкавічы), каалін, гліны, суглінкі, пяскі шкловыя і фармовачныя. Сярэдняя т-ра студз. -5,8 °C, ліп. 18,6 °C. Ападкаў 546 мм за год. Вегетац. перыяд 199 сут. Найб. рэкі: Убарць з Каросцінкай, Свінавод, Сцвіга з прытокам Плаў. Буйнейшыя меліярац. каналы: Жмурненскі, Братухінскі, Валаўскі. Пераважаюць глебы тарфяна-балотныя (39,1%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (32,5%), дзярнова-падзолістыя (16,7%). Пад лесам 68% тэрыторыі, з іх 24% — штучныя насаджэнні (хвоя, дуб). Найб. лясістасць на З раёна. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, дубовыя, трапляюцца чорнаальховыя, яловыя, таполевыя, асінавыя, грабавыя і інш. Балоты займаюць 34,5 тыс. га, найб. Тапілаўскае балота і Кандаль-Яловец-Вольхава. У раёне частка нац. парку Прыпяцкі; заказнікі: рэсп. значэння — біял. Букчанскі; мясц. значэння гідралагічныя Берын, Заручэўе, Засадзішча, Лахніцкае, Лельчыцкае, Лугавое, Манчыцы, Невіца, Рэчыца, Тапілаўскае; помнікі прыроды рэсп. значэння: дуб у Данілевіцкім лясніцтве; выхад на паверхню крышт. парод каля в. Глушкавічы. Зона адпачынку Чырвонабярэжжа. На левабярэжжы р. Убарць рэліктавы хмызняк пантыйскай азалеі (жоўтага рададэндрану).

Агульная пл. с.-г. угоддзяў 50 тыс. га, з іх асушаных 26,8 тыс. га. На 1.1.1999 у раёне 19 калгасаў, 3 саўгасы, 4 фермерскія гаспадаркі. Асн. галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожжавых і кармавых культур, бульбы. Прадпрыемствы харч. (масла, сыр, кансервы) і буд. матэрыялаў прам-сці. У в. Глушкавічы друзавы з-д (кар’ер «Сялянская ніва») і кар’ер «Глушкавічы» Мікашэвіцкага каменеапрацоўчага з-да. Тэр. раёна перасякаюць аўтадарогі Мазыр—Лельчыцы—Глушкавічы, Тураў—Лельчыцы—Славечна. У раёне 17 сярэдніх, 11 базавых, 11 пач., 1 муз., 1 маст. школы, прафес.-тэхн. вучылішча, 23 дашкольныя ўстановы, 22 клубы, 18 дамоў культуры, 33 б-кі, 5 бальніц, 1 паліклініка, 1 амбулаторыя, 29 фельч.-ак. пунктаў. Помнік архітэктуры: драўляная царква (18 ст.) у в. Прыбалавічы. Выдаецца газ. «Светлае жыццё».

Г.​С.​Смалякоў.

т. 9, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)