дружи́на в разн. знач. дружы́на, -ны ж.;
пионе́рская дружи́на піяне́рская дружы́на;
наро́дная дружи́на наро́дная дружы́на;
кня́жеская дружи́на кня́жацкая дружы́на;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дружина
Том: 9, старонка: 84.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
дружы́на ж., в разн. знач. дружи́на;
піяне́рская д. — пионе́рская дружи́на;
кня́жацкая д. — кня́жеская дружи́на;
пажа́рная д. — пожа́рная дружи́на;
○ наро́дная д. — наро́дная дружи́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сандружы́на ж. (саніта́рная дружы́на) сандружи́на (санита́рная дружи́на)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сандружи́на (санита́рная дружи́на) сандружы́на, -ны ж. (саніта́рная дружы́на);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДРУЖЫ́НА,
1) атрад воінаў, якія аб’ядноўваліся вакал племяннога правадыра ў перыяд разлажэння родавага ладу, пазней вакол князя (караля). У стараж. германцаў згадваецца ў гіст. крыніцах у 1 ст. да н.э. як часовая, а з 1 ст. н.э. як пастаянная.
2) У Стараж. Русі арганізаваныя паводле пэўных прынцыпаў прафес. вайсковыя атрады пры князю, якія ўдзельнічалі ў ваен. паходах, кіраванні княствам і асабістай гаспадаркай князя.
3) Войска цалкам.
4) Карпаратыўная арг-цыя раннефеад. знаці вакол асоб княжацкага паходжання ў 9—13 ст. або асобныя яе часткі. Складаная на чале з князем іерархія дружыннікаў розных рангаў і баяр («старэйшая» Д.), уласна дружыннікаў і т.зв. («малодшая» Д.). У земскай Д. месца князя займала абшчына ў асобе вечавых устаноў. Д. выконвала ўрадавыя, адм., суд. і паліцэйскія функцыі. У ваен. сэнсе — заўжды гатовы да дзеяння аддзел пры князю ці земскай абшчыне. Да 13 ст. прыйшла ў заняпад, саступіла месца інш. прынцыпам арганізацыі пануючага класа (у прыватнасці, двару, пачалося фарміраванне дваранства). Канчатковае знікненне Д. даследчыкі датуюць 12—14 ст. 5) Назва кампаній, арцелей іканапісцаў (14—15 ст.), манастырскай браціі (16 ст.).
Літ.:
Горский А.А. Древнерусская дружина. М., 1989;
Ласкавы Г.В. Да пытання аб арганізацыі і складзе ўзброеных сіл Полацкай зямлі ў канцы XI — пачатку XIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік памяці Міхася Ткачова. Мн., 1993. Ч. 2.
т. 6, с. 218
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)