-дром

(гр. dromos = месца для бегу)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае месца для спаборніцтваў, выпрабаванняў, запуску лятальных апаратаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дром Зараснік крапівы, ажыны, малінніку, павою-бярозкі Convolvulus arvensis і іншай высокай травы ў лесе на нізкім месцы, у цяністых кустах, па равах (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ДАФІНЭ́ (Dauphiné),

гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на ПдУ Францыі, гал. ч. у Альпах і ў даліне р. Рона. Уключае дэпартаменты Ізер, Дром, Верхнія Альпы. Пл. 20,4 тыс. км². Нас. каля 1,5 млн. чал. (1994). Гал. горад — Грэнобль. Рэльеф пераважна горны. Клімат умераны, вільготны, у гарах халодны. Ападкаў каля 900 мм за год. На базе гідраэнергетыкі (ГЭС на Роне і Ізеры) развіты электрахімія і электраметалургія. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., абутковая, харч., дрэваапр., папяровая (цэнтр Грэнобль і Валанс); цэнтр атамнай прам-сці — г. П’ерлат. Пасевы збожжавых, вінаградарства, садоўніцтва, агародніцтва, пераважна ў далінах. У гарах малочная жывёлагадоўля, авечкагадоўля. Турызм і горны спорт.

т. 6, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цыкладро́м

(ад цыкла- + -дром)

тое, што і веладром.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

планерадро́м

(ад планёр + -дром)

пляцоўка для ўзлёту і пасадкі планёраў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

касмадро́м

(ад космас + -дром)

спецыяльна абсталяваная пляцоўка для запуску касмічных караблёў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аэрадро́м

(ад аэра- + -дром)

месца стаянкі, узлёту, пасадкі і тэхнічнага абслугоўвання самалётаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

веладро́м

(ад вела- + -дром)

спецыяльна абсталяваная пляцоўка для веласіпедных гонак і трэніровак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ракетадро́м

(ад ракета + -дром)

спецыяльна абсталяваная пляцоўка для выпрабавання і запуску ракет.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ізадро́м

(ад іза- + -дром)

устройства, якое забяспечвае гнуткую зваротную сувязь у аўтаматычных рэгулятарах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)