Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дро́бненькі ме́лкий, ме́ленький;
д. дождж — ме́лкий (ме́ленький) дождь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
smallish[ˈsmɔ:lɪʃ]adj. мале́нькі, дро́бненькі;
a smallish man ні́зкі чалаве́к
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
рамо́н, ‑у, м.
Тое, што і рамонак. Селі хлопцы на ўсходцах ганка, паспускалі босыя ногі на росную мураву, дробненькі рамон ды трыпутнік.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскудла́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Тое, што і раскудлаціцца. У Сідара — гаспадара хаты — дробненькі і плюгавы твар зусім ужо счырванеў, пругкія, ак дрот, віхрастыя і рыжыя валасы раскудлачыліся і рассыпаліся ва ўсе бакі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўдаро́гі, ж.
Палавіна дарогі. Маёнтак яшчэ спаў, калі Гендарсан праехаў паўдарогі ў мястэчка.Чарнышэвіч.Калі ўжо прайшлі паўдарогі, пасылаў дождж, спачатку дробненькі, а потым усё спарнейшы і спарнейшы.Хомчанка.
•••
На паўдарозе (спыніць, спыніцца і пад.) — не закончыўшы распачатай справы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́пагадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.
Зацяжная непагода. Зверху, амаль што нячуйны, сыпаўся дробненькі, як пыл, дожджык-імжака; .. абцяжаранае змрокам і непагаддзю, нізка асела неба.Быкаў.Мікола развітаўся і выйшаў з хаты ў цемень, у гразь, у халодную асеннюю непагадзь.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Жэ́мяць ’драбяза (пра дзяцей)’ (Шат.). Утворана ад кораня жем‑, жьм‑ ’ціснуць’ (гл. жмаць). Семантыка: ’драбяза (пра дзяцей)’ < ’драбяза (наогул)’ < ’дробныя адходы ад выціскання’. Параўн. жамяра2, жамярва. Суфікс *‑jadь, *‑ědь меў значэнне зборнасці (параўн. чэлядзь). Слаўскі, Sł. prasłow., 1, 64. З гэтым жа суфіксам утворана карэліц.жэ́мяраць ’драбяза’ (З нар. сл., 89) ад асновы жамяра2 (гл.). Недастаткова абгрунтавана думка Вяржбоўскага (дыс., 323), падтрыманая Лаўчутэ (Сл. балт., 54) пра літ. паходжанне (< літ.žemùtis ’дробненькі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АПЛІКА́ЦЫЯ (ад лац. applicatio прыкладванне),
у мастацтве спосаб стварэння дэкору (арнаменту, малюнкаў) і тэатр. дэкарацый, аздаблення адзення, прадметаў побыту і інш. нашываннем ці наклейваннем рознакаляровых кавалачкаў матэрыялаў (тканіны, паперы, саломы, скуры) інш. колеру ці фактуры; твор, выкананы такім спосабам. Пашырана ў многіх народаў свету: украінцаў, чэхаў (аплікацыя саф’янам і сукном скураной вопраткі), палякаў (аплікацыя папяровых выцінанак), манголаў (аплікацыя сукном, лямцам і скураю юртаў, дываноў, сумак), народаў Д. Усходу (аплікацыя футрам і рыбінай скурай дываноў і адзення) і інш. Здаўна вядомая на Беларусі. Аплікацыямі аздаблялі побытавыя рэчы, адзенне; аднатоннымі ці паліхромнымі кавалачкамі саломы, наклеенымі ў выглядзе геам. і стылізаваных раслінных узораў, упрыгожвалі драўляныя куфэркі, сальніцы, рамкі; аплікацыі саломкай па чорным палатне аздаблялі насценныя дываны. З канца 19 ст. аплікацыямі з кавалачкаў фабрычных тканін аздаблялі адзенне (Брэстчына), часам канцы ручнікоў (Случчына). У наш час у тэхніцы аплікацый саломай аздабляюць сувенірныя куфэркі, каробкі, пано і інш.
У літаратуры аплікацыя — уплятанне ў вершаваны тэкст вядомага выслоўя (прымаўкі, радка з песні, верша і інш.). На выкарыстанні нар. прымавак заснаваны верш П.Панчанкі «Простыя ісціны», радкоў з нар. песні «Дробненькі дожджык дый накрапае» — аднайменны верш Р.Барадуліна. Своеасаблівы від аплікацыі — уключэнне ў вершаваны тэкст назваў твораў або кніг вядомага пісьменніка, мастака: «То не плач яго Бандароўны, // А зажынкавы спеў ля гаю, // Што калісьці было безназоўным, // і імя і спадчыну мае» (С.Ліхадзіеўскі. «Светлай памяці Янкі Купалы»).
Да арт.Аплікацыя. Дываны. Аплікацыя па тканіне. Вёска Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобл. 1980.Да арт.Аплікацыя. Пано «Птушка». 1973.Да арт.Аплікацыя. Куфэркі. 1990-я г.