драўня́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драўня́ны драўня́ная драўня́нае драўня́ныя
Р. драўня́нага драўня́най
драўня́нае
драўня́нага драўня́ных
Д. драўня́наму драўня́най драўня́наму драўня́ным
В. драўня́ны (неадуш.)
драўня́нага (адуш.)
драўня́ную драўня́нае драўня́ныя (неадуш.)
драўня́ных (адуш.)
Т. драўня́ным драўня́най
драўня́наю
драўня́ным драўня́нымі
М. драўня́ным драўня́най драўня́ным драўня́ных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

драўня́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да драўніны. Драўняныя валокны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драўня́ны Holz-;

драўня́ны ву́галь Hlzkohle f -, -n;

драўня́ны спірт Hlzgeist m -es;

драўня́ная ма́са Hlzstoff m -(e)s, -e;

драўня́ны гадава́льнік Bumschule f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

драўні́на, -ы, ж.

1. Цвёрдая частка дрэва або кустовых раслін, што знаходзіцца пад карой.

2. зб. Бярвенне і іншыя лесаматэрыялы.

Нарыхтоўка драўніны.

|| прым. драўні́нны, -ая, -ае і драўня́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Драўняны вугаль 8/377

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Драўняны спірт, гл. Метылавы спірт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЎНЯ́НЫ СПІРТ,

гл. Метылавы спірт.

т. 6, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЎНЯ́НЫ ВУ́ГАЛЬ,

сітаваты высокавугляродзісты прадукт піролізу драўніны. З 1 м³ сыравіны атрымліваюць 140—180 кг Д.в., шчыльнасць якога залежыць ад віду драўніны: найменшая 260 кг/м³ (елка), найб. 380 кг/м³ (бяроза). Яго элементны склад вызначаецца т-рай піролізу, напр., прамысл. Д.в. (піроліз пры 450—550 °C) мае 80—92% вугляроду, 4—4,8% вадароду, 5—15% кіслароду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці актыўнага вугалю, крышт. крэмнію, серавадароду, як паліва ў побыце (цеплата згарання 30—35 МДж/кг).

т. 6, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕРАСЦЕ́НЕЎСКІ ЗАВО́Д СУХО́Й ПЕРАГО́НКІ ДРАЎНІ́НЫ Дзейнічаў у 1900—14 у Беларусі, у маёнтку Берасценева Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл.). Вырабляў воцатны парашок, драўняны і метылавы спірт, фармалін, воцатную кіслату, воцатнакіслы натрый, драўняны вугаль, смалу, драўняны воцат, ацэтон. Працавала да 160 рабочых (1900), вырабляў прадукцыі на 150—300 тыс. руб. за год.

т. 3, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ву́гальшчык, ‑а, м.

1. Работнік вугальнай прамысловасці.

2. Той, хто вырабляе драўняны вугаль. // Рабочы вугальнага склада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)