Здрок ’авадзень’ (Сл. паўн.-зах., Янк. III), здрык ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. зах. бранск. здрык ’страказа’. Бязафіксны назоўнік ад прэфіксальнага дзеяслова *з‑драчыць (гл. драчыць ’свярбець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздра́чыць ’раздражніць’ (гродз., Сл. ПЗБ). Ад драчы́ць ’дражніць, цвяліць’ (< прасл. *dročiti, ЭССЯ, 5, 122–123), гл. драчона.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Кандры́чка, кандрэчка ’худая, шустрая, натурыстая кабета з выкрутасамі’ (драг., Нар. словатв.). Рус. пск., цвяр. кандрычи́ть ’біць’, смал. ’здзекавацца, мучыць’, валаг. ’упарціцца, упірацца’, валаг., кур., маск. кандрычиться ’тс’, стаўрап. ’капрызіць’, бран. кандрючить ’наравіцца’. Утворана ад драчыць. дранчыць (< прасл. dročiti гл. SP, 4, 252–253; ТрубачЬў, Эт. сл., 5, 122–123) і прыстаўкі ка‑ з інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 2, 179).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)