ДРАФІ́НЫЯ (Otididae),

сямейства птушак атр. жураўлепадобных. 11 родаў, 24 віды. Пашыраны ў стэпах і паўпустынях Афрыкі, Еўразіі і Аўстраліі. Найб. вядомыя: драфа звычайная (Otis tarda), стрэпет (Tetrax tetrax), джэк, або драфа-красуня (Chlamydotis undulata). На Пд Беларусі раней трапляліся драфа звычайная (нар. назвы дроп, крохва), занесеная ў Чырв. кнігу (1-е выд.), і стрэпет.

Вялікія і сярэдніх памераў птушкі, маса 1—23 кг. Самцы большыя за самак. Апярэнне шчыльнае, разнастайнай афарбоўкі. Шыя сярэдняй даўжыні, тоўстая. Ногі моцныя, доўгія, трохпальцыя, з цвёрдымі мазолістымі падушачкамі. Хвост кароткі. У шлюбны перыяд самцы такуюць. Гняздо на зямлі, нясуць 2—5 яец. Корм разнастайны, пераважна раслінны. Ахоўваюцца, разводзяцца штучна.

Драфіныя: 1 — драфа звычайная; 2 — джэк; 3 — стрэпет.

т. 6, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

драфі́ны

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драфі́ны драфі́ная драфі́нае драфі́ныя
Р. драфі́нага драфі́най
драфі́нае
драфі́нага драфі́ных
Д. драфі́наму драфі́най драфі́наму драфі́ным
В. драфі́ны (неадуш.)
драфі́нага (адуш.)
драфі́ную драфі́нае драфі́ныя (неадуш.)
драфі́ных (адуш.)
Т. драфі́ным драфі́най
драфі́наю
драфі́ным драфі́нымі
М. драфі́ным драфі́най драфі́ным драфі́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

драфі́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драфі́ны драфі́ная драфі́нае драфі́ныя
Р. драфі́нага драфі́най
драфі́нае
драфі́нага драфі́ных
Д. драфі́наму драфі́най драфі́наму драфі́ным
В. драфі́ны (неадуш.)
драфі́нага (адуш.)
драфі́ную драфі́нае драфі́ныя (неадуш.)
драфі́ных (адуш.)
Т. драфі́ным драфі́най
драфі́наю
драфі́ным драфі́нымі
М. драфі́ным драфі́най драфі́ным драфі́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)