драть несов.

1. (рвать, разрывать на части) разг. драць, дзе́рці, рваць, раздзіра́ць;

2. (отделять, снимать) драць, дзе́рці; (вырывать) рваць, вырыва́ць;

драть кору́ с де́рева драць (дзе́рці) кару́ з дрэ́ва;

драть зерно́ драць (дзе́рці) зе́рне;

драть зу́бы прост. рваць (вырыва́ць) зу́бы;

3. (растерзывать) прост. драць, дзе́рці, разрыва́ць, раздзіра́ць; душы́ць;

ко́ршун дерёт ку́рицу каршу́н дзярэ́ ку́рыцу;

волк дерёт овцу́ воўк ду́шыць аве́чку;

4. (наказывать поркой, сечь) разг. біць, лупцава́ць; (за уши) круці́ць; (за волосы) цягаць;

5. (брать слишком дорого) перен., прост. драць, дзе́рці, лупі́ць;

6. (скоблить, тереть) разг. драць, дзе́рці, шарава́ць;

драть пол го́ликом драць (дзе́рці, шарава́ць) падло́гу дзеркачо́м;

7. (царапать, раздражать) разг. драць, дзе́рці;

горчи́ца дерёт го́рло гарчы́ца дзярэ́ го́рла;

бри́тва дерёт бры́тва дзярэ́;

8. (кричать, громко, фальшиво петь, играть, издавать резкие звуки) прост. драць;

9. (убегать, удирать) прост. уцяка́ць, дра́паць;

моро́з по ко́же дерёт маро́з па ску́ры прабяга́е;

драть го́рло (гло́тку) драць го́рла;

драть шку́ру (с кого-л.) драць шку́ру (з каго-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драць несов.

1. (разрывать на куски) рвать, драть;

2. (изнашивать до дыр) трепа́ть, драть;

3. (кору и т.п.) драть;

д. лы́кадрать лы́ко;

4. драть; терза́ть;

каршу́н дзярэ́ кураня́я́стреб дерёт цыплёнка;

5. (о притупившихся инструментах) драть, цара́пать;

бры́тва дзярэ́ — бри́тва дерёт (цара́пает);

6. тере́ть (картофель);

7. (гречиху, просо и т.п.) ру́шить;

8. разг. (раздражать) драть;

пе́рац дзярэ́ го́рла — пе́рец дерёт го́рло;

9. разг. (дорого просить за что-л.) драть;

д. гро́шы (працэ́нты, цану́ і да т.п.)драть де́ньги (проце́нты, це́ну и т.п.);

д. го́рладрать го́рло (гло́тку);

д. шку́рудрать шку́ру;

д. сем шкурдрать семь шкур;

д. носдрать нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дра́тьсяII несов., страд. дра́цца, дзе́рціся; см. драть 2.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сі́дараў: лупі́ць як ~раву казу́ драть (лупи́ть) как си́дорову ко́зу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лупцава́ць несов., разг. сечь, поро́ть, стега́ть, бить, драть, лупцева́ть, лупи́ть, колоти́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

коза́ каза́, -зы́ ж.;

драть, как си́дорову ко́зу лупі́ць, як сі́дараву казу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кандзёр ’бульбяны суп’ (б.-каш., Мат. Гом.), драг. кань‑ дёр ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусік паведамл.). Няясна. Малапераканаўча Фасмер (2, 179) ад ка‑н‑дёр < драть ’лушчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шарпа́ць несов., разг.

1. рвать, драть, трепа́ть, ша́рпать;

2. (наносить царапины небрежным обращением) цара́пать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Варца́ць, ворца́ть ’ванітаваць (пра дзяцей)’ (Мядзв.). Мядзведкі заўважае, што адносна дарослых ужываецца козлы драть або вынитова́ть. Рус. (смал.) варца́ть ’ванітаваць’, варца́ки ’ваніты’. Не вельмі яснае слова. Можна меркаваць, што гэта запазычанне (з трансфармацыяй, перастаноўка гукаў) з польск. дыял. wracać ’ванітаваць’ (яно вядома як польскі правінцыялізм на Украіне; гл. Карловіч, 6, 161). Параўн. форму вараца́ць ’нудзіць’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драць ’драць, рваць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк. і інш.). Рус. драть, укр. дра́ти, польск. drzeć, серб.-харв. дра́ти, ст.-сл. дьрати. Прасл. *dьrati, *derǫ (агляд матэрыялу гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 218): да і.-е. *der‑/*dr‑ (параўн. літ. dìrti, ст.-інд. dr̥ṇâti, грэч. δέρω ’здзіраць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 504–505; Бернекер, 1, 185–186; Траўтман, 52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)