драпе́жніцтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. драпе́жніцтва
Р. драпе́жніцтва
Д. драпе́жніцтву
В. драпе́жніцтва
Т. драпе́жніцтвам
М. драпе́жніцтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драпе́жніцтва, -а, н.

1. Спосаб існавання драпежных жывёл.

Ваўкі жывуць драпежніцтвам.

2. перан. Характар дзеянняў, уласцівых драпежніку (у 2 і 3 знач.).

3. перан. Шкодніцкае вядзенне гаспадаркі; браканьерства.

Лясное д.

Д. ў лоўлі рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драпе́жніцтва ср., прям., перен. хи́щничество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драпе́жніцтва, ‑а, н.

1. Паяданне драпежнікамі іншых жывёлін.

2. перан. Паводзіны і прыёмы, уласцівыя драпежніку (у 2 знач.). Купала паказвае цэлую галерэю прадстаўнікоў капіталістычнага драпежніцтва. Івашын.

3. Драпежніцкія адносіны да чаго‑н.; браканьерства. Драпежніцтва ў лоўлі рыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Драпежніцтва 8/103

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

драпе́жніцтва н. Raub m -(e)s; Räuberi f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

хи́щничество драпе́жніцтва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rapacity

[rəˈpæsəti]

n.

1) хці́васьць, сква́пнасьць f.

2) драпе́жніцтва n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

predation

[prɪˈdeɪʃən]

n.

1) драпе́жніцтва n. (у зьвяро́ў)

2) разбо́й -ю, рабу́нак -ку m.; спусташэ́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БІЯТРО́ФІЯ,

харчаванне адных арганізмаў (біятрофаў) біямасай інш. арганізмаў; адна з формаў біятычных узаемаадносін у біяцэнозе. Забяспечвае перанос рэчыва і энергіі ад прадуцэнтаў (утваральнікаў першаснай прадукцыі) да кансументаў (біясінтэз другаснай прадукцыі) і рэдуцэнтаў. Біятрофія можа быць унутрыпапуляцыйнай (унутрывідавой) і міжпапуляцыйнай (у т. л. міжвідавой), мець характар драпежніцтва, паразітызму ці сімбіёзу. Гл. таксама Сапратрофы.

т. 3, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)