дра́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Мець уласцівасць драпаць¹.

Кошка драпаецца.

2. Скрэбціся лапамі, зубамі, шукаючы магчымасці пранікнуць куды-н.

Мышы драпаюцца пад падлогай.

Сабака драпаецца ў дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́пацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дра́паюся дра́паемся
2-я ас. дра́паешся дра́паецеся
3-я ас. дра́паецца дра́паюцца
Прошлы час
м. дра́паўся дра́паліся
ж. дра́палася
н. дра́палася
Загадны лад
2-я ас. дра́пайся дра́пайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час дра́паючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дра́пацца несов. цара́паться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Мець прывычку драпаць. [Ленка] ужо ўмела смяяцца, хапаць за валасы, за нос, драпацца. Шамякін. // Тое, што і драпаць ​1. Лапкі драпаліся, на твар наліпала павуцінне, за каўнер сыпалася ігліца. М. Ткачоў.

2. Скрэбці, драпаць па чым‑н. з мэтай пранікнуць куды‑н. Сабака драпаецца ў дзверы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́пацца krtzen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

исцара́пываться несов. абдзіра́цца, дра́пацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цара́паться

1. дра́пацца, дра́цца;

2. перен. (ссориться) разг. свары́цца; гы́ркацца;

3. (скрестись) скрэ́бціся, дра́пацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцара́пываться

1. (царапнув, царапая, раниться) дра́цца, дзе́рціся, разг. дра́пацца;

2. (царапать друг друга) дра́цца, дзе́рціся, разг. дра́пацца;

3. страд. раздзіра́цца; дра́пацца; см. расцара́пывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зацара́паться разг. пача́ць дра́пацца; (заскрестись) заскрэ́бціся, пача́ць скрэ́бціся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падра́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Абдзерці сабе што‑н. Падрапацца аб кусты.

2. Пакрыцца драпінамі. Падрапаліся халявы.

3. Драпацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)