драпану́ць² гл. драпаць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драпану́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. драпану́ драпанё́м
2-я ас. драпане́ш драпаняце́
3-я ас. драпане́ драпану́ць
Прошлы час
м. драпану́ў драпану́лі
ж. драпану́ла
н. драпану́ла
Загадны лад
2-я ас. драпані́ драпані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час драпану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драпану́ць¹, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Хутка ўцячы, даць драла.

Драпануў у хмызняк і знік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драпану́ць I сов., однокр. цара́пнуть

драпану́ць II сов., прост. (быстро побежать) дать стрекача́ (стречка́)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драпану́ць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Аднакр. да драпаць ​1.

драпану́ць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Паспешліва ўцячы; даць драпака. Не толькі Данік, а і ўсе дзеці нібы чакалі толькі сігналу, каб драпануць адгэтуль на двор. Брыль. Як убачыў .. [Трахіма] Сенька, адразу драпануў у лазняк і знік. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дра́паць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., каго-што.

Рабіць драпіны чым-н. вострым, цвёрдым на якой-н. паверхні.

Голле драпала рукі.

|| аднакр. драпану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. дра́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́пнуць сов., см. драпану́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драпану́ть сов., груб., прост. драпану́ць, даць дра́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́рпнуць

‘рвануць, кратнуць, драпануць што-небудзь; тузануцца (конь шарпнуў)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ша́рпну ша́рпнем
2-я ас. ша́рпнеш ша́рпнеце
3-я ас. ша́рпне ша́рпнуць
Прошлы час
м. ша́рпнуў ша́рпнулі
ж. ша́рпнула
н. ша́рпнула
Загадны лад
2-я ас. ша́рпні ша́рпніце
Дзеепрыслоўе
прош. час ша́рпнуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дра́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм.

1. і без дап. Тое, што і драпануць ​1. Драпнуць шкло. Куля драпнула па сцяне.

2. Лёгка раніць каго‑н. Агледзеў нагу. Куля толькі драпнула лытку. Жычка.

дра́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Тое, што і драпануць ​2. [Наводчык] кінуўся ўцякаць. За ім драпнулі астатнія гітлераўскія артылерысты. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)