Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кло́ун
(англ. clown)
1) камічны персанаж у п’есах англійскіх драматургаў 16 ст.;
2) цыркавы артыст-комік.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«МАСТА́ЦТВА І РЭВАЛЮ́ЦЫЯ»,
мастацкі часопіс, орган Наркамасветы і прафсаюза працаўнікоў мастацтва БССР. Выдаваўся з ліп. 1932 да лют. 1933 у Мінску на бел. мове. Меў на мэце развіваць крытыку ў галіне тэатра, кіно і выяўл. мастацтва. Асвятляў дзейнасць тэатраў рэспублікі, станаўленне бел. оперы і балета, кінамастацтва, творчасць мастакоў, драматургаў, кампазітараў, самадз. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕРЛІ́НЕР АНСА́МБЛЬ»
(Berliner Ensemble),
нямецкі драм.тэатр.Засн. ў 1949 у Берліне Б.Брэхтам (узначальваў яго да 1956) і яго жонкай А.Вейгель як т-р антыфаш. і антымілітарысцкага кірунку (эмблема «Берлінер ансамбля» — «Голуб міру» П.Пікаса). У рэпертуары п’есы Брэхта, творы сусв. класікі, ням. і замежных драматургаў. У аснове мастацтва т-ра — звяртанне да думкі, інтэлекту гледача. Спектаклі вылучаюцца выразнасцю рэжысёрскага вырашэння, вобразным лаканізмам дэкарацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСЮЧЭ́НКА (Пётр Васілевіч) (н. 15.2.1959, г. Полацк),
бел. празаік, крытык. Канд.філал.н. (1985). Скончыў БДУ (1981). З 1984 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1979. Даследуе спадчыну класікаў бел. л-ры (Я.Купалы, М.Гарэцкага, А.Мрыя і інш.), творчасць сучасных празаікаў і драматургаў. Выдаў манаграфіі «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995). Піша навелы і прыпавесці, казкі і апавяданні для дзяцей (зб. «Белы мурашнік», 1993).
румынскі драматург, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Адукацыю атрымаў у Парыжы. Яго мастацтва фарміравалася пад уздзеяннем творчасці А.Антуана. У 1902 у Нац. т-ры (Бухарэст) пастаўлена найб. значная яго п’еса — гіст. драма ў вершах «Влайку Водэ». У 1905—08 і 1912—14 дырэктар Нац.т-ра. У 1909 стварыў групу «Кампанія Давілы». Ставіў п’есы У.Шэкспіра, Мальера, П.Бамаршэ, О.Уайльда, нац.драматургаў І.Л.Караджале, Б.П.Хашдэў і інш. У сваёй дзейнасці прытрымліваўся прынцыпаў К.С.Станіслаўскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУВЭ́ ((Jouvet) Луі) (24.12.1887, г. Кразон, Францыя — 16.8.1951),
французскі рэжысёр, акцёр, педагог. Праф. (1934). Сцэн. дзейнасць пачаў у «Тэатр дэз Ар» (1911). Працаваў у т-рах «В’ё каламб’е» (з 1913), «Камедыя Елісейскіх палёў» (з 1922, з 1924 і кіраўнік), «Атэней» (з 1934). Сярод лепшых роляў: Кнок («Кнок» Ж.Рамэна), Дон Жуан, Тарцюф (аднайм. п’есы Мальера), Меркурый, Гектар («Амфітрыён 38», «Траянскай вайны не будзе» Ж.Жыраду). Ставіў п’есы тагачасных драматургаў, у якіх узнімаў актуальныя тэмы жыцця грамадства. З 1932 здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Гераічная кермеса», «На дне», «Паўночны атэль» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР.
Працаваў у Магілёве ў 1946—49. Створаны на базе пераведзенага Гомельскага драм.т-ра. Маст. кіраўнік М.Нікіцін, з 1947 А.Данаці. Ставіліся п’есы бел. і рус.драматургаў, замежная класіка: «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона, «Жаніцьба Бальзамінава», «Позняе каханне» А.Астроўскага, «Апошнія» М.Горкага, «Даўным-даўно» А.Гладкова, «Рускае пытанне» К.Сіманава, «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні і інш. У т-ры працавалі рэж. С.Астравумаў (таксама і акцёр), В.Меяроўскі, М.Рэхельс, акцёры М.Абрамаў, Л.Весніна, В.Казакова, Г.Качаткова, Я.Палосін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭАТР.
Існаваў у Бабруйску ў 1963—65. Да снеж. 1962 Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр, з 1965 Магілёўскі абласны тэатр музычнай камедыі. Гал. рэжысёр А.Аркадзьеў (1963), заг.муз. часткі дырыжор В.Віткоўскі, мастак І.Чумакоў. У рэпертуары класічныя аперэты, муз. камедыі бел. і рус. аўтараў, у т. л. Ю.Семянякі, Б.Аляксандрава, Ю.Мілюціна і інш., п’есы рус. і замежнай класікі, сучасных драматургаў. У трупу ўваходзілі засл. артысты Беларусі Дз.Іванова, Н.Калаптур, Г.Лаўроў, П.Масцераў, В.Шаўкалюк, Л.Федчанка і інш.
Г.І.Вавула.
Да арт.Бабруйскі музычна-драматычны тэатр. Сцэна са спектакля «Сарочынская ярмарка» А.Рабава.