ДРАКО́НАВА ДРЭ́ВА (Dracaena draco),

кветкавая расліна з роду драцэна. Эндэмік Канарскіх а-воў.

Шматгадовая дрэвападобная расліна выш. больш за 20 м, дыям. ствала каля асновы да 4 м. Характэрны другасны рост у таўшчыню. Лісце доўгае, скурыстае, шорсткае, размешчана пучкамі на канцах галінак. Кветкі буйныя, двухполыя, сабраны ў пучкі па 2—4. Тэхн., лек. і дэкар. расліна. З надрэзаў кары выцякае чырв. смала (т. зв. «драконава кроў»), з якой атрымліваюць лак. Валокны лістоў выкарыстоўваюць для пляцення. Д.д. называюць таксама некаторыя інш. віды драцэны (напр., амбет, ці афрыканскае Д.д., кінаварна-чырвоная, камбаджыйская, расколатае ці самалійскае Д.д.), якія выдзяляюць крывава-чырвоную смалу.

Г.​У.​Вынаеў.

Драконава дрэва.

т. 6, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

драко́наў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драко́наў драко́нава драко́нава драко́навы
Р. драко́навага драко́навай
драко́навае
драко́навага драко́навых
Д. драко́наваму драко́навай драко́наваму драко́навым
В. драко́наў (неадуш.)
драко́навага (адуш.)
драко́наву драко́нава драко́навы (неадуш.)
драко́навых (адуш.)
Т. драко́навым драко́навай
драко́наваю
драко́навым драко́навымі
М. драко́навым драко́навай драко́навым драко́навых

Іншыя варыянты: драко́навы.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

драко́нов драко́наў;

драко́ново де́рево бот. драко́нава дрэ́ва;

драко́нова кровь (древесная смола) драко́нава кроў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)