ДРАЙ-ХМА́РА (Міхайла) (сапр. Драй Міхайла Панасавіч; 10.10.1889, с. Малыя Каніўцы Чаркаскай вобл., Украіна — 19.1.1939),

укр. паэт, перакладчык, літ.-знавец. Скончыў Кіеўскі ун-т (1913), дзе ў 1926—33 быў прафесарам. У 1935 рэпрэсіраваны. Загінуў на Калыме. Аўтар зб. вершаў «Прорасць» (1926), манаграфіі «Леся Украінка» (1926), даследаванняў па гісторыі ўкр., серб., польск., бел. л-р. Пераклаў на ўкр. мову вершы і паэмы А.​Пушкіна, М.​Лермантава, А.​Міцкевіча, П.​Верлена, Ш.​Бадлера, карэла-фінскі эпас «Калевала» і інш., зб. М.​Багдановіча «Вянок» (1929). Аўтар арт. «Паэт беларускага адраджэння Максім Багдановіч» (1928), «Жыццё і творчасць Максіма Багдановіча» (1929), «Фрагменты Мінскага пергаментнага апракаса XIV ст.» (1931).

Тв.:

Вибране. Київ, 1989.

Літ.:

Рагойша В. І нясе яна дар... Мн., 1977. С. 141—146.

В.​А.​Чабаненка.

т. 6, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Драй М. П., гл. Драй-Хмара М.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Драй-Хмара М. 4/268

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дра́іць, дра́ю, дра́іш, дра́іць; драй; дра́ены; незак., што.

Чысціць, мыць, націраць да бляску.

Д. палубу.

|| зак. надра́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́ены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дра́іць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дра́ю дра́ім
2-я ас. дра́іш дра́іце
3-я ас. дра́іць дра́яць
Прошлы час
м. дра́іў дра́ілі
ж. дра́іла
н. дра́іла
Загадны лад
2-я ас. дра́й дра́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дра́ячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Drei-SAT, SAT = Drei Satellitenprogramme – Драй-САТ (спадарожнікавае тэлебачанне, якое аб’ядноўвае тры праграмы: Другое нямецкае тэлебачанне, Аўстрыйскае радыё і тэлебачанне і Швейцарскае радыётэлевізійнае таварыства)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)