дражджавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дражджавы́ дражджава́я дражджаво́е дражджавы́я
Р. дражджаво́га дражджаво́й
дражджаво́е
дражджаво́га дражджавы́х
Д. дражджаво́му дражджаво́й дражджаво́му дражджавы́м
В. дражджавы́ (неадуш.)
дражджаво́га (адуш.)
дражджаву́ю дражджаво́е дражджавы́я (неадуш.)
дражджавы́х (адуш.)
Т. дражджавы́м дражджаво́й
дражджаво́ю
дражджавы́м дражджавы́мі
М. дражджавы́м дражджаво́й дражджавы́м дражджавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дражджавы́ дрожжево́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дражджавы́ і дро́жджавы гл. дрожджы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дражджавы́, ‑ая, ‑ое і дро́жджавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дражджэй, звязаны з прыгатаваннем дражджэй. Дражджавыя грыбы. Дражджавы завод. // Прыгатаваны на дражджах, з дражджамі. Дражджавое цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́жджы, дражджэ́й.

Род аднаклетачных мікраскапічных грыбоў, а таксама рэчыва з такіх грыбкоў, якое выклікае браджэнне.

Піўныя д.

Як на дражджах (разм.) — вельмі хутка (расці, паднімацца і пад.).

|| прым. дражджавы́, -а́я, -о́е і дро́жджавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрожжево́й дражджавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дро́жджавы, см. дражджавы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дро́жджавы,

гл. дражджавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

yeasty [ˈji:sti] adj.

1. дражджавы́, дро́жджавы

2. пе́ністы;

yeasty waves пе́ністыя хва́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КРЫПТАКАКО́З,

падвостры ці хранічны глыбокі мікоз. Узбуджальнік — дражджавы паразітычны грыбок. Заражэнне адбываецца праз дыхальныя шляхі. Праяўляецца як менінгаэнцэфаліт; пашкоджваюцца лёгкія (клінічна падобны на туберкулёз), скура, слізістыя абалонкі. На скуры з’яўляюцца вузельчыкавая вугрападобная высыпка, інфільтраты, вузлы (хутка распадаюцца, з’яўляюцца язвы з ярка-чырв., інш. раз бліскучым дном). Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Бластамікозы.

т. 8, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)