драбі́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. драбі́нны драбі́нная драбі́ннае драбі́нныя
Р. драбі́ннага драбі́ннай
драбі́ннае
драбі́ннага драбі́нных
Д. драбі́ннаму драбі́ннай драбі́ннаму драбі́нным
В. драбі́нны (неадуш.)
драбі́ннага (адуш.)
драбі́нную драбі́ннае драбі́нныя (неадуш.)
драбі́нных (адуш.)
Т. драбі́нным драбі́ннай
драбі́ннаю
драбі́нным драбі́ннымі
М. драбі́нным драбі́ннай драбі́нным драбі́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ле́стничный

1. ле́свічны; драбі́нны;

ле́стничная кле́тка ле́свічная кле́тка;

2. (подобный лестнице) драбі́нчасты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАЖА́РНАЯ АХО́ВА, пажарная служба,

сістэма дзярж. органаў па арганізацыі і ажыццяўленні мерапрыемстваў па папярэджанні і тушэнні пажараў, пажарнай бяспецы. Асн. задачы П.а. — пажарная прафілактыка, пажарны нагляд, тушэнне пажараў. На Беларусі проціпажарная ахова як асобная служба ў гарадах з магдэбургскім правам вядома з пач. 16 ст. Першыя прафес. пажарныя каманды ўзніклі ў 19 ст. У Мінску прафес. пажарная каманда створана ў 1853. У 1876 арганізавана Мінскае вольнапажарнае т-ва. У пажарныя каманды ўваходзілі атрады водазабеспячэння, трубны, драбінны, сякерны і ахоўны. У 1927 сфарміраваны апарат Дзярж. пажарнага нагляду. У 1933 створана першая навуч. ўстанова па падрыхтоўцы пажарных спецыялістаў (гл. Вышэйшае пажарнатэхнічнае вучылішча). З 1999 П.а. ўваходзіць у сістэму Мін-ва надзвычайных сітуацый Беларусі, якому падпарадкаваны абласныя і Мінскае гар. ўпраўленні, пажарныя аварыйна-выратавальныя атрады, часці і асобныя пасты. У склад П.а. ўваходзяць Камандна-інж. ін-т, Пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый навукова-даследчы інстытут, Гомельскае сярэдняе пажарнатэхн. вучылішча і Рэсп. навучальна-трэніровачны цэнтр. Дзейнасць рэгламентуецца законам «Аб пажарнай бяспецы» (1993) і інш. нарматыўна-прававымі актамі. З 1999 Беларусь член Міжнар. тэхн. камітэта па папярэджанні і тушэнні пажараў (засн. ў 1902).

В.​І.​Якаўчук.

т. 11, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)