Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́СІ (Dossi) Доса [сапр.Джавані дэ Лутэра; Giovanni de Lutera; каля 1479—90, г. Мантуя (?), Італія — 26.7.1542], італьянскі жывапісец Позняга Адраджэння, прадстаўнік ферарскай школы жывапісу. Працаваў пры двары герцагаў ферарскіх. Аўтар эмацыянальна-рамант. карцін на міфалагічныя, алегарычныя і рэліг. тэмы, часта напісаных на фоне паэтычна-казачнага пейзажа («Німфа і сатыр», «Апалон, які іграе на скрыпцы», 1530-я г.). Ствараў таксама партрэты («Партрэт Альфонса д’Эстэ», пасля 1528) і дэкар. размалёўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВЕРНАДО́Р-ВАЛАДА́РЫС (Governador Valadares, да 1939 наз. Фігуэйра),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1808. Каля 200 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Рыу-Досі. Цэнтр горнапрамысл. раёна (здабыча берыліевых руд і слюды). Дрэваапр. і цукр.прам-сць.