Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
до́ркі Узараная аблога; поле сярод лесу (Слаўг.). Тое ж драннё (Слаўг.).
□ ур. Доркі (поле сярод лесу) каля в. Кульшычы Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ВЕЛІКСО́НАЎ (Аляксандр Пятровіч) (н. 12.1.1937, пас.Доркі Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965), выкладаў у ім (1974—88). Працуе ў галіне манум. і станковай скульптуры. Аўтар помнікаў аднавяскоўцам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, у Мар’інагорскім с.-г. тэхнікуме (1967), аднавяскоўцам і партызанам у в. Шайцерава Верхнядзвінскага р-на (1970), ахвярам фашызму каля г. Чэрвень (1976), спаленай вёсцы ў в. Хутар Светлагорскага р-на (1981; усе ў сааўт. з арх. Ю.Казаковым). Станковыя работы: «Лянок» (1967), «Сям’я бацькі Міная», «Маці-партызанка» (абедзве 1970), «Жніво» (1974). Стварыў шэраг мемарыяльных дошак, дэкар. рэльефаў.