До́раб, даро́бка ’скрынка’ (Нас.). Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) лічыць гэта праславянскім дыялектызмам (*dorbъ), які, акрамя бел. мовы, засведчаны таксама (с. 172) у рус. (дыял. до́роб ’скрынка, сіта’) і ўкр. (дороба́йло ’сіта’). Слав. *dorbъ звязана з літ. darbas ’пляцёнка з лісцяў’, ст.-інд. darbhás ’пучок травы’, dr̥bháti ’звязвае, пляце’. Гл. Фасмер, 1, 530; Трубачоў, Эт. сл., 4, 74. Цікава, што прасл. лексема з вельмі надзейнымі і.-е. сувязямі рэканструюецца ў даным выпадку толькі на аснове ўсх.-слав. даных, што наогул трапляецца не вельмі часта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адаро́бка ’трубка з ліпавай кары для намотвання нітак для сушкі’ (Касп.), ’калі ў нейкай рэчы асяродак выпаражніцца, а бакі стаяць’ (КЭС, КТС). Параўн. адаробак ’старая бытавая рэч’, адаробачны ’ўстарэлы’ (Яўс.). Гл. дораб ’плецены кош’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)