до́мра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам і трыма ці чатырма струнамі.

|| прым. до́мравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́мра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. до́мра до́мры
Р. до́мры до́мраў
Д. до́мры до́мрам
В. до́мру до́мры
Т. до́мрай
до́мраю
до́мрамі
М. до́мры до́мрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

до́мра ж., муз. до́мра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́мра муз. до́мра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́мра, ‑ы, ж.

Рускі народны шчыпковы музычны інструмент з трыма-чатырма струнамі, падобны на мандаліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Домра 4/259; 9/114

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́МРА,

старажытнарускі нар. струнны шчыпковы муз. інструмент. Найб. пашырана ў 16—17 ст. Мела грыф, авальны корпус. Як сольны і ансамблевы інструмент выкарыстоўвалася скамарохамі, якія стварылі сям’ю Д. (домрышка, Д., Д. басістая). У 2-й пал. 18 ст. паступова знікла. У сучасным выглядзе рэканструявана В.Андрэевым (1896). Мае паўсферычны корпус. кароткую шыйку з грыфам, на якім прарэзаны метал. лады, галоўку з калкамі, 3 метал. струны. Гук здабываецца плектрам. На аснове гэтай Д. ў 1896—98 С.​Налімаў стварыў сям’ю аркестравых Д., якая стала асновай Велікарускага аркестра імя Андрэева. У 1908 Р.​Любімаў і С.​Бураў стварылі струнную Д. Абедзве разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў аркестрах рус. нар. інструментаў. На Беларусі прафес. і самадз. музіцыраванне на Д. (сольнае, ансамблевае, аркестравае) развіваецца пераважна ў гар. асяроддзі. Секстэт Д. працаваў на Бел. тэлебачанні і радыё. Класы Д. ёсць у муз. навуч. установах Беларусі.

Домра, рэканструяваная С.​І.​Налімавым.

т. 6, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до́мра

(цюрк. domra)

шчыпковы музычны інструмент з чатырма струнамі, падобны на мандаліну.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пі́кала, нескл., н.

Назва самага маленькага і самага высокага па гучанню музычнага інструмента пэўнага віду (флейта, домра і г. д.).

[Ад іт. piccolo — малы, маленькі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЬТ (італьян. alto ад лац. altus высокі),

1) нізкі жаночы ці дзіцячы голас у хоры; 2-я па вышыні партыя ў харавой партытуры. Да 18 ст. назва высокага тэнара.

2) Муз. інструмент класа хардафонаў тыпу смыковых. Мае тую ж канструкцыю, што і скрыпка, але большых памераў, густы, насычаны гук, строй квінтай ніжэй. Мяркуюць, створаны на мяжы 15—16 ст. На Беларусі вядомы з 18 ст., выкарыстоўваўся ў ансамблях і з аркестрам; нар. назва «альтоўка».

3) Разнавіднасці многіх аркестравых інструментаў: духавых (флейта-альт, габой-альт, кларнет-альт, труба-альт, трамбон-альт), струнных (цымбалы-альт, мандаліна-альт, балалайка-альт, домра-альт).

І.​Дз.​Назіна.

т. 1, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)