Доменная печ 4/258; 7/154; 8/447, 456; 11/238, 311

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́МЕННАЯ ПЕЧ, домна,

шахтавая печ для выплаўкі чыгуну з жалезарудных матэрыялаў (афлюсаванага агламерату, акатышаў, жал. руды). Характарызуецца карысным аб’ёмам (бывае да 5000 м³ і больш) і прадукцыйнасцю (да 12 000 т/сут і больш). Працягласць бесперапыннага дзеяння ад пуску да спынення на капітальны рамонт (т.зв. кампанія) 10—15, часам 20 і больш гадоў.

Зверху праз калашнік у печ загружаюць порцыямі (калошамі) зыходную плавільную сыравіну (шыхту), знізу праз фурмы ў горне падаюць нагрэтае і абагачанае кіслародам паветра, вадкае. газа- або пылападобнае паліва. У шахце з жалезаруднай часткі шыхты адбываецца ўзнаўленне жалеза з вокіслаў і насычэнне яго вугляродам, у выніку чаго ўтвараецца чыгун (гл. Доменны працэс). У распары (самая шырокая цыліндрычная ч. печы) і заплечыках (конусная ч.) чыгун і шлак плавяцца (пераходзяць у вадкі стан) і праз спец. адтуліны (ляткі) перыядычна выпускаюцца ў каўшы. Доменны газ, які ўтвараецца ў доменным працэсе, выходзіць з Д.п. праз газаадводы; шлак гранулюецца (выкарыстоўваецца ў буд-ве). Д.п. футэруюць вогнетрывалай муроўкай: верхнюю ч. выкладваюць малагліназёмістым, ніжнюю — высокагліназёмістым шамотам; ч. горна, дзе назапашваецца чыгун. і под — вугляродзістымі блокамі. Звонку печ адзяецца ў стальны кажух, які ахалоджваецца пераважна праточнай вадой. Д.п. абсталёўваецца скіпавымі пад’ёмнікамі з ваганеткамі або канвеерамі, сродкамі механізацыі і аўтаматызацыі вытв. працэсу. Непадалёку ад Д.п. звычайна размяшчаецца агламерацыйная ф-ка (гл. Агламерацыя). Д.п. з’явіліся ў Еўропе ў сярэдзіне 14 ст., у Расіі каля 1630.

Доменная печ 1 — чыгунны ляток; 2 — паветраная фурма; 3 — горан; 4 — шахта; 5 — скіп; 6 — шыхта; 7 — засыпное прыстасаванне; 8 — комін; 9 — паветрападагравальнік; 10 — газаачышчальнікі; 11 — шлакавы ляток.

т. 6, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до́менный до́менны;

до́менная печь до́менная печ;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́менны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да домны. Доменны цэх. Доменная выплаўка. Доменны працэс.

•••

Доменная печ гл. печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́менны тех. до́менный;

~нная печдо́менная печь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДО́МНА,

тое, што доменная печ.

т. 6, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до́менны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. до́менны до́менная до́меннае до́менныя
Р. до́меннага до́меннай
до́меннае
до́меннага до́менных
Д. до́меннаму до́меннай до́меннаму до́менным
В. до́менны (неадуш.)
до́меннага (адуш.)
до́менную до́меннае до́менныя (неадуш.)
до́менных (адуш.)
Т. до́менным до́меннай
до́меннаю
до́менным до́меннымі
М. до́менным до́меннай до́менным до́менных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Домна, гл. Доменная печ

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

до́менны спец. Hchofen-;

до́менная печ Hchofen m -s, -öfen;

до́менны працэ́с Hchofenprozess m -es, -e;

до́менная пла́ўка Hchofenschmelze f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПЛАВІ́ЛЬНАЯ ПЕЧ,

прамысловая печ для плаўкі. У П.п. матэрыялы награваюць да т-ры, якая перавышае т-ру плаўлення (у адрозненне ад награвальнай печы). Працуюць на цвёрдым, вадкім, газападобным паліве. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці чыгуну (гл. Доменная печ, Вагранка), сталі, каляровых металаў і сплаваў (гл. Бесемераўскі працэс, Мартэнаўскі працэс, Тамасаўскі працэс), варкі шкла, пераплаўкі базальту і інш.

т. 12, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)