Догматы (рэліг.) 2/55, 454; 4/117; 5/181, 510; 8/527; 11/84

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДО́ГМАТЫ РЭЛІГІЙНЫЯ,

афіцыйна прызнаныя палажэнні рэліг. веравучэння, якія абвяшчаюцца царквой бясспрэчнай ісцінай, не падлягаюць перагляду і зменам, прызнаюцца вечнымі боскімі ўстанаўленнямі, абавязковымі для ўсіх веруючых. Кожная з рэлігій мае сваю дагматычную сістэму. У хрысціянстве догматы зацверджаны 2 першымі ўсяленскімі саборамі — Нікейскім (325) і Канстанцінопальскім (381) і атрымалі назву Нікея-Царградскага сімвала веры. Яны ўключаюць 12 асн. догматаў: аб адзінстве і траістасці Бога; аб Хрысце як зямным увасабленні Бога, сыне Божым, пасрэдніку паміж Богам і людзьмі; аб другім прышэсці Хрыста на зямлю; аб пашане адзінай саборнай царквы; аб неабходнасці хрышчэння; аб веры ў цялеснае ўваскрэсенне памерлых; аб веры ў замагільнае жыццё пасля «страшнага суда» і інш., якія пазней дапаўняліся. Праваслаўная царква абмежавалася рашэннямі першых 7 сусв. сабораў. Пасля падзелу цэркваў заходняя, рымска-каталіцкая, уключыла ў сваё веравучэнне новыя догматы: аб філіёкве (аб зыходжанні Святога духа не толькі ад бога-айца, але і ад сына); аб чысцілішчы; аб запасе добрых спраў; аб бязгрэшным зачацці Багародзіцы. Пратэстантызм прызнаў Д.р. аб апраўданні сваіх паслядоўнікаў вераю, а не царквою. Іудаізм у розныя часы прытрымліваўся розных дагматычных сістэм, з іх засталіся асн. тры: прызнанне адзінабожжа Яхве, богавыбраннасці яўр. народа і чаканне прыходу месіі (збавіцеля). Іслам у межах яго багаслоўскай сістэмы — калама — выпрацаваў догматы: аб адзіным Богу — Алаху, аб яго пасланніку Мухамеду, аб прадвызначэнні чалавечага лёсу Алахам. Індуізм зыходзіць з прызнання святасці «Ведаў», з перасялення душ, з няроўнасці людзей, наяўнасці кармы і інш. (гл. таксама Догма).

А.А.Цітавец.

т. 6, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

до́гмат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. до́гмат до́гматы
Р. до́гмату до́гматаў
Д. до́гмату до́гматам
В. до́гмат до́гматы
Т. до́гматам до́гматамі
М. до́гмаце до́гматах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кара́н, -а, м. (з вялікай літары).

Свяшчэнная кніга, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні мусульманскай рэлігіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

багасло́ўе, -я, н.

Царкоўнае вучэнне пра Бога і догматы рэлігіі.

|| прым. багасло́ўскі, -ая, -ае.

Багаслоўскія кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

до́гмат, -у, М -маце, мн. -ы, -аў, м.

Асноўнае палажэнне ў рэлігійным вучэнні, якое прымаецца на веру і не падвяргаецца крытыцы.

Догматы хрысціянства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́н, ‑а, м.

Свяшчэнная кніга мусульман, у якой змяшчаюцца догматы і палажэнні магаметанскай рэлігіі.

[Ад араб. qur'ān — чытанне, кніга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́блія, ‑і, ж.

Зборнік «свяшчэнных кніг», якія змяшчаюць міфы і догматы іудзейскай і хрысціянскай рэлігій.

[Грэч. biblía — кнігі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бапты́зм, ‑у, м.

Рэлігійная плынь у сучасным хрысціянстве, якая прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы хрысціянскай царквы.

[Ад грэч. banpizō — хрышчу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бапты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік хрысціянскай секты, які прапаведуе хрышчэнне ў сталым узросце і адмаўляе некаторыя абрады і догматы царквы.

|| ж. бапты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. бапты́сцкі, -ая, -ае.

Баптысцкая секта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)