Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРЫЧ, Добрыца,
рака ў Рагачоўскім і Кармянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца за 200 м на З ад в. Рубанае Рагачоўскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Асноўны прыток р. Ржаўка. Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая. Ад вытоку на працягу каля 7 км рэчышча каналізаванае, ніжэй звілістае. На рацэ плаціна і сажалка.
т. 6, с. 174
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Надобрыцу ’на правы бок’ (смарг., Шатал.; ашм., Сцяшк. Сл.). З на (прыназоўнік) і до́брыца (назоўнік у він. скл. адз. л.), апошні хутчэй за ўсё — вынік семантычнай кандэнсацыі атрыбутыўнага спалучэння тыпу добры бок ’правы бок’, рус. ’лицо’ ў адрозненне ад ліхі бок ’левы бок’, рус. ’изнанка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)